«Зялёная сетка»
Цішыня пасля выбуху: як грамадству казалі пра Чарнобыль у 1986‑м — і як інфармуюць пра рызыкі ў Беларусі цяпер
26 красавіка спаўняецца 40 гадоў з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Беларусь атрымала амаль 70% радыяактыўных выпадзенняў ад выбуху чацвёртага рэактара, і паводле розных ацэнак пацярпелі мільёны людзей. Ад грамадства хавалі праўду, праз 40 гадоў інфармаванасць беларусаў пра рызыкі ад ужо ўласнай АЭС таксама на нулі. Незалежных СМІ экалагічнага кірунку непасрэдна ў Беларусі зараз няма.
«Я пачула пра гатоўнасць рэдакцыі да эксперыментаў». Як будзе змяняцца «Зялёны партал» пры Ганне Галёце
15 студзеня Яніна Мельнікава абвясціла пра сыход з пасады кіраўніцы рэдакцыі «Зялёнага партала». Тады ж яна прадставіла грамадскасці пераемніцу — ёй стала Ганна Галёта, былая журналістка тэлеканала «Белсат». Новая галоўная рэдактарка медыя пра экалогію ў гутарцы з БАЖ падзялілася планамі развіцця рэсурсу.
У «Зялёнага партала» змянілася галоўная рэдактарка
Рэдакцыяй партала будзе кіраваць Ганна Галёта, паведаміла экс-галоўная рэдактарка Яніна Мельнікава.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.