• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сёння ў Варшаве пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас’26»

    28 лютага ў «Kino Luna» ў Варшаве пройдзе цырымонія ўзнагароджання трэцяй эдыцыі Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас». Падчас імпрэзы стануць вядомыя пераможцы ў 15 намінацыях. Іх вызначыла журы з 20 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследнікаў.

    Усяго ў разглядзе бралі ўдзел 60 стужак — гэта поўна- і кароткаметражныя ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя стужкі, створаныя беларусамі.  Упершыню асобна разглядаюцца дакументальныя рэпартажы.

    Дзве з намінацыяў — акурат «Найлепшы дакументальны рэпартаж» і «Найлепшы мантаж» — з’явіліся ў гэтым сезоне кінапрэміі ўпершыню. 

    Вядучымі цырымоніі будуць акторка і аўдыявыдаўца Крысціна Дробыш, а таксама актор ды музыка Павел Гарадніцкі.

    З кароткім спісам намінантаў можна азнаёміцца тут.

    Беларуская прэмія кінакрытыкаў арганізуецца пры падтрыманні фонду «Trzy Trą­by» і Нямецкага фонду Маршала.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.