Журналісты ў палонцы: хто адважыўся акунуцца на Вадохрышча
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Праваслаўныя беларусы адзначаюць Вадохрышча. Па традыцыі ў гэты дзень вернікі акунаюцца ў ваду. Некаторыя журналісты таксама далучыліся да гэтага рытуалу.
Святлана Гарда з Лунінца кожны год бярэ ўдзел у свяце Вадохрышча.
А журналістка з Гомелю Юлія Сівец дзеля матэрыялу на сайце baj.by адважылася на зімовы заплыў. Чытайце заўтра!

Андрэй Юркоў з Дрыбіну супрацоўнічае з газетаю «УзГорак». А таксама, калі меркаваць па акаўнту ў сацыяльнай сетцы, не цураецца заняткаў спортам.

Рэжысёр Алег Дашкевіч купаўся ў палонцы са словамі «Жыве Беларусь!».
Вы таксама не спалохаліся халоднай вады? Напішыце нам!
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў