«Экстрэмісцкі» спіс Мініфарама: старонкі Radio Plato і YouTube-канал «Белсата»
26 лістапада 2025 года Міністэрства інфармацыі Беларусі чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

Radio Plato. Скрыншот
Паводле рашэння суда Партызанскага раёна Мінска ад 19 лістапада 2025 года ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» унеслі сайт Radio Plato (ідэнтыфіктар www.radioplato.by), Telegram-канала з назвай Radio Plato (ідэнтыфіктар t.me/radioplato), старонкі ў сацсетках Instagram (ідэнтыфікатар instagram.com/radio_plato?igsh=amd1MW51OGRwdzhp) і «ВКонтакте» (ідэнтыфіктар vk.com/radioplato ).
Radio Plato — гэта незалежнае інтэрнэт-радыё, якое працуе з 2018 года. «Наш вэб-сайт і радыё — гэта месца, дзе мы распавядаем пра найлепшыя мясцовыя, музычныя і мастацкія праекты для сусветнай аўдыторыі», — гаворыцца ў апісанні праекта.
Рашэннем суда Ленінскага раёна Магілёва «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны YouTube-канал з назвай «БЕЛСАТ NOW» (ідэнтыфікатар youtube.com/@belsat_now). Відэаканал транслюе навіны з Беларусі.
@bajmedia