• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экономическая газета» аднаўляе выхад на паперы

    Чытачы змогуць набыць вядомае грамадска-палітычнае выданне ўжо ў студзені 2026 года. Пра гэта паведаміла рэдакцыя «Экономической газеты». Заснавальнікі нагадваюць, што выходзіць яна будзе чатыры разы на месяц.

    «Экономическая газета» аднаўляе выхад на паперы

    «Нашыя журналісты, рэдактары і аўтары зробяць усё магчымае, каб любімае выданне па-ранейшаму было карыснае нашым чытачам: з ранейшай глыбінёй аналізу, практычнымі рэкамендацыямі і ўвагай да дэталяў, якія заўсёды адрознівалі «Экономическую газету».

    «Экономическая газета» па-ранейшаму будзе карысная і цікавая дырэктарам кампаній, спецыялістам па бухгалтарскаму ўліку, юрыстам, кадравікам і ўсім, хто прымае рашэнні і сочыць за зменамі ў дзелавым асяроддзі», — зазначае рэдакцыя.

    Нагадаем, што гісторыя «Экономической газеты» налічвае амаль 33 гады. Першы нумар выйшаў 12 снежня 1992 года. Да 2005 года выдавалася як «Нацыянальная эканамічная газета», наклад дасягаў 40 тысяч экзэмпляраў. Аднак у ліпені 2025 года сход акцыянераў ЗАТ «Белбізнэспрэс», які з’яўляецца заснавальнікам і выдаўцом «Экономической газеты», прыняў рашэнне спыніць яе выпуск.

    Тады рэдакцыя тлумачыла рашэнне зменамі ў інфармацыйнай сферы і, у прыватнасці, шырокай даступнасцю эканамічнай інфармацыі. «Папяровым выданням з іх цыкламі друку і дастаўкі даводзіцца саступаць месца электронным сродкам масавай інфармацыі», — гаварылася ў аб’яве.

    Пасля выданне выкупіў медыяхолдынг ТАА «Галаўная кампанія Уладзіміра Граўцова».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці