• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    BYSOL адкрыў збор для маці Кацярыны Ваданосавай

    З‑за бюракратычнай памылкі Нэлі Ваданосава засталася без медычнага забеспячэння. Зараз яна ў цяжкім стане ў шпіталі. BYSOL аб’явіў збор, каб пакрыць выдаткі на медыцынскую дапамогу.

    збор для маці Кацярыны Ваданосавай

    Тэлевядоўца Кацярына Ваданосава паведаміла, што пасля раптоўнага інсульту, які здарыўся 23 снежня, жанчына знаходзіцца ў рэанімацыі на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Дактары прагназуюць незваротныя пашкоджанні мозгу.

    Сітуацыя ўскладняецца праблемай з медыцынскай страхоўкай. Нягледзячы на тое, што маці Кацярыны знаходзіцца ў працэсе атрымання міжнароднай аховы ў Польшчы і па законе павінна быць застрахавана, з‑за бюракратычнай памылкі яе дадзеныя не былі своечасова ўнесены ў базу Упраўлення па справах замежнікаў (Urząd do Spraw Cud­zoziem­ców). З‑за калядных святаў дзяржаўныя ўстановы не працуюць да панядзелка, што робіць немагчымым тэрміновае выпраўленне памылкі. 

    «Я не ведаю, ці змагу дамагчыся яе забеспячэння. Я не ведаю, ці будзе яна жывая да панядзелка. Рахунак за аперацыю ды іншыя маніпуляцыі – ад дзесяткаў да соцень тысяч злотых. Не ведаю пакуль дакладна, але парадкі лічбаў такія», — піша Кацярына.

    Кацярына Ваданосава падкрэсліла: калі атрымаецца дабіцца ад дзяржавы пакрыцця выдаткаў, усе сабраныя грошы будуць перанакіраваныя на іншыя дабрачынныя мэты.

    Сума збору — 15 000 еўра. Дапамагчы можна па спасылцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці