«Экстрэмісцкі» спіс Мініфарма: сайт «Мой.by Новости Беларуси» і Instagram-акаўнт citydog_by
Увечары 24 снежня, напярэдадні доўгіх выходных, Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

Паводле рашэння суда Савецкага раёна Мінска ад 23 снежня 2025 года ў гэты спіс дадалі Instagram-акаўнт citydog_by (ідэнтыфікатар instagram.com/citydog_by). «CityDog.io — журнал о беларусах», — так прэзентуе сябе інтэрнэт-часопіс, старонку якога прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкай» і забароненай да распаўсюду.
У адпаведнасці з рашэннем суда Ленінскага раёна Брэста «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй прызнаны сайт інфармацыйнага партала «Мой.by Новости Беларуси» (ідэнтыфікатар moyby.com). Паводле стваральнікаў, сайт асвятляе навіны з Беларусі і ўсяго свету ў галінах палітыкі, эканомікі, культуры, жыцця грамадства, развіцця тэхналогій і спорту.
@bajmedia