• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі інтэрнэт-рэсурсы праекта «Быть или»

    15 студзеня Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла  Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі інтэрнэт-рэсурсы праекта «Быть или»

    Youtube-канал «Быть Или». Скрыншот

    • У адпаведнасці з рашэннем суда Ленінскага раёна Гродна ад 12 студзеня 2026 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны цэлы шэраг інтэрнэт-рэсурсаў інфармацыйнага праекта «Быть или»:

      Telegram-чат «Быть Или»  (ідэнтыфікатар t.me/ToBeOrChat);

    • Telegram-канал «Ссылки Быть Или» (ідэнтыфікатар t.me/CCbIJIKU_6blTb_UJlU);
    • Telegram-бот «Реклама Быть Или» (ідэнтыфікатар t.me/bytilireklambot);
    • Telegram-бот «Связь Быть Или» (ідэнтыфікатар t.me/bytilibot);
    • Telegram-бот tobe­fund (ідэнтыфікатар t.me/tobefundbot);
    • Telegram-бот з назвай Unban (ідэнтыфікатар t.me/razba_bot);
    • Telegram-канал «Клан Быть Или» (ідэнтыфікатар t.me/ToBeClan);
    • Telegram-канал «Правила Быть Или» (ідэнтыфікатар t.me/IIPABUJIA_BblТb_UJIU);
    • старонку блога на Telegra.ph з назвай «Правила» (ідэнтыфікатар telegra.ph/Pravila-09–30-59);
    • старонка блога на Telegra.ph з назвай «Поддержать проект» (ідэнтыфікатар telegra.ph/Spasibo-za-podderzhku-08-l5);
    • Youtube-канал «Быть Или» (ідэнтыфікатар youtube.сom/c/tobeor);
    • Youtube-канал Think Tank (ідэнтыфікатар youtube.com/@thinktank6561);
    •  супольнасць у Patre­on з назвай «Быть Или» (ідэнтыфікатар patreon.com/tobeor).

    «Экстрэмісцкімі» прызнаныя і лагатыпы ўсіх гэтых інтэрнэт-рэсурсаў. Паводле апісання на сайце Міністэрства інфармацыі, на большасці з іх ёсць выява чалавека ў белай масцы або проста белая маска.

    У белай масцы перад гледачамі з’яўляецца і вядоўца YouTube-канала  «Быть Или», які не раскрывае свайго імя. Гэты Youtube-канал мае больш за мільён падпісчыкаў.

    «Я ўпэўнены, ты ведаеш: думка даўно пакінула дзяржаўныя медыйныя пляцоўкі. Прапагандысцкія СМІ, дзе сэнсы назаўды выкрэсленыя з парадку дня, узялі курс на дэінтэлектуалізацыю грамадзян. Але мы, на шчасце, маем альтэрнатыву — YouTube. Мой відэаблог — спроба зрабіць уласны ўнёсак у дыскусію пра будучыню. Я востра адчуваю трывогу, ясна бачу маніпуляцыі, хлусню, пагрозы і акцэнтую на іх вашу ўвагу», — піша стваральнік рэсурсу.

    Відэаролікі на канале — гэта развагі палітычныя тэмы, вядоўца крытыкуе мілітарысцкую палітыку Пуціна і падтрымку яе з боку Лукашэнкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці