• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка Кацярына Андрэева выйшла на волю і едзе ў Літву

    Беларускія ўлады вызвалілі журналістку «Белсат»Кацярыну Андрэеву, якая была асуджаная да 8 гадоў пазбаўлення волі. Гэта адбылося 19 сакавіка пасля візіту ў Мінск спецпрадстаўніка амерыканскага прэзідэнта Джона Коўла.

    Кацярына Андрэева

    Кацярына Андрэева ў першыя хвіліны свайго прыезду ў Вільню пасля вызвалення з‑за кратаў. 19 красавіка 2026 года. Фота: БАЖ

    Палітвязні выходзяць з‑за кратаў пасля сённяшняй сустрэчы амерыканскай дэлегацыі на чале з прадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам з афіцыйным Мінскам.

    Аднымі з першых пра вызваленне распавёў рух рэпрэсаваных беларусак «Розовые косынки». Іх словы падмацоўвае паведамленне, якое з’явілася ў telegram-канале Рыгора Азаронка. Прапагандыст сцвярджае, што сярод вызваленых 19 сакавіка 2026 года журналістка тэлеканала «Белсат» Кацярына Андрэева. 

    Журналісткі «Белсата» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова былі затрыманыя 15 лістапада 2020 года ў шматпавярховіку на вядомай «Плошчы Перамен» у Мінску, калі ў жывым эфіры асвятлялі вулічную акцыю памяці забітага Рамана Бандарэнкі.

    18 лютага 2021 года суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Наталля Бугук прызнала журналістак вінаватымі і прызначыла ім па 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

    Гэтая гісторыя беларускай журналісткі лягла ў аснову фільма Мары Тамковіч «Пад шэрым небам», які быў паказаны на шматлікіх кінафестывалях Еўропы і свету.

    У ліпені 2022 года адбыўся другі суд, на якім Кацярыне Андрэевай быў вынесены жахлівы вырак — 8 гадоў калоніі. Такое рашэнне прыняў суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка. Працэс праходзіў за зачыненымі дзвярыма. Пра сутнасць абвінавачання невядома дагэтуль.

    Неўзабаве пасля рашэння Вярхоўнага суда Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўключыла палітзняволеную журналістку ў спіс асоб, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці».

    Увесь гэты час Кацярына Андрэева знаходзілася ў калоніі № 4 Гомеля. 

    «Асабіста з ёй я не перасякалася, але бачыла яе там. Яна чалавек моцны, хоць кажуць, што яна не тое, каб замкнулася, але неяк, мабыць, яе паводзіны трохі змяніліся, але агулам яна не зламалася», – распавядала пра журналістку Наталля Дуліна.

    Гайд для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў

    22 кастрычніка 2024 года затрымалі мужа Кацярыны Андрэевай Ігара Ільяша. 16 верасня 2025 года 16 верасня ў Мінскім гарадскім судзе суддзя Сяргей Кацэр прыгаварыў Ігара Ільяша да 4 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама прызначыў штраф памерам 100 базавых велічынь (4200 рублёў).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.