• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусі супраць журналісткі Кацярыны Андрэевай завялі новую крымінальную справу

    Пра гэта журналістка «Белсату» паведаміла 4 лістапада 2026 года ў сябе на старонцы ў Face­book. Бацькоў Кацярыны Андрэевай выклікаюць у Следчы камітэт.

    Андрэева, Вільня, БАЖ

    Кацярына Андрэева на сустрэчы ў Вільні. Фота: БАЖ

    «Пакуль я падпісвала лісты — на любімай Радзіме таксама штосьці падпісвалі. Маму і тату заўтра выклікаюць у СК: новая крымінальная справа супраць мяне», — напісала спадарыня Андрэева.

    Журналістка «Белсата» Кацярына Андрэева разам з аператаркай Дар’яй Чульцовай была затрыманая 15 лістапада 2020 года ў шматпавярховіку на вядомай «Плошчы Перамен» у Мінску, калі ў жывым эфіры асвятлялі вулічную акцыю памяці забітага Рамана Бандарэнкі.

    18 лютага 2021 года суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Наталля Бугук прызнала журналістак вінаватымі і прызначыла ім па 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

    У ліпені 2022 года адбыўся другі суд, на якім Кацярыне Андрэевай быў вынесены жахлівы вырак — 8 гадоў калоніі. Такое рашэнне прыняў суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка. Працэс праходзіў за зачыненымі дзвярыма. Пра сутнасць абвінавачання невядома дагэтуль.

    19 сакавіка 2026 года пасля візіту ў Мінск спецпрадстаўніка амерыканскага прэзідэнта Джона Коўла Кацярына Андрэева разам з іншымі палітвязнямі была вызваленая і прывезеная ў Літву.

    «Добры журналіст — гэта той, хто выйшаў у бяспеку». Кацярына Андрэева пра пераасэнсаванне і будучыню ў прафесіі

    Восенню 2026 года журналістка вярнулася в эфір роднага тэлеканала. У новым сезоне яна стала адной з вядоўцаў вечаровай праграмы «Студыя «Белсат».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.