• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Баўгарская і румынская службы Радыё Свабода спыняюць працу

    Баўгарская і румынская службы Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода спыняць працу 31 сакавіка, заявіў прэзідэнт кампаніі Стыў Капус. Паводле яго слоў, гэтае рашэнне «было прынята нелёгка» і ў асноўным звязана з доўгатэрміновымі бюджэтнымі цяжкасцямі.

    «Мы ганарымся нязьменнай, збалянсаванай журналістыкай, якую Svo­bod­na Europa і Europa Liberă Româ­nia ствараюць з моманту свайго вяртаньня ў Баўгарыю і Румынію ў 2019 годзе, і ўдзячныя гэтым камандам за іх адданасьць сваёй аўдыторыі — і Радыё Свабода — на працягу апошніх сямі гадоў», — сказаў ён.

    RFE/RL аднавіла працу сваёй рэдакцыі ў Румыніі ў студзені 2019 года. Гэтаму папярэднічалі ацэнкі незалежных назіральнікаў, у тым ліку «Рэпартэраў бязь межаў», згодна зь якімі ўзровень свабоды слова ў Румыніі паступова зьніжаецца на працягу некалькіх гадоў.

    Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода абвясьціла аб адкрыцьці новага бюро і аднаўленьні баўгарскай службы ў Сафіі ў чэрвені 2019 года. RFE/RL працавала ў Баўгарыі да і пасьля халоднай вайны і спыніла сваю дзейнасьць у 2004 годзе. Тагачасны віцэ-прэзыдэнт мэдыякарпарацыі Ненад Пэйч успомніў, што яе кіраўніцтва лічыла падзеньне камуністычнага рэжыму знакам перамогі заходніх каштоўнасьцяў.

    Як мы бачым сёньня, у многіх краінах гэта не так. Патрабуецца шмат часу, каб усталяваць свабоду СМІ», — сказаў Пэйч на цырымоніі адкрыцьця офіса.

    У лістападзе 2025 года вугорская служба Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода спыніла працу — праз пяць гадоў пасьля таго, як яна была адноўлена, каб забясьпечваць незалежныя і дакладныя навіны народу Вугоршчыны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.