Анджэя Пачобута ўзнагародзілі прэміяй Анджэя Вайды
Палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута ўзнагародзілі прэміяй Анджэя Вайды ў Кракаве. Яго дачка, Яна Почобут, прыняла ўзнагароду ад імя бацькі, піша kresy24.pl.

Яна Пачобут (у цэнтры) падчас цырымоніі ўручэння прэміі. Фота: facebook.com / SenatRP
Цырымонія ўручэння прэміі адбылася падчас адкрыцця Года Анджэя Вайды ў Кракаве.
Падчас цырымоніі арганізатары падкрэслілі ролю Вайды не толькі ў развіцці сусветнага кінематографа, але перадусім у фарміраванні маральных поглядаў.
«Анджэй Вайда распавядаў аб універсальных праблемах. Сучасны свет, усё больш складаны і незразумелы, патрабуе тлумачэнняў, якія шукаў для нас Анджэй Вайда. Хай гэты год наблізіць нас да гэтага візіянера і падштурхне думаць сумленна і смела», — падкрэсліла спікерка Сената Малгожата Кідава-Блонска.
Лаўрэатаў ушанавалі за працу ў духу грамадскай салідарнасці. Акрамя Почобута, прэмію таксама атрымала былая першая ледзі, жонка 6‑га прэзідэнта Польшчы Леха Валенсы — Данута Валенса.
Станіслаў Пачобут: Анджэй не можа здрадзіць сваім ідэалам, хаця кошт гэтага вельмі высокі
@bajmedia