• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    YouTube выдаліў новы канал СТБ

    Пасля выдалення асноўнага канала СТБ з YouTube запасны канал пратрымаўся на відэахостынгу ўсяго пяць дзён.

    Скрыншот: СТБ

    СТБ паведамляе, што 8 красавіка платформа YouTube выдаліла новы канал выдання, які пачалі развіваць пасля страты старога YouTube-канала.

    «Атака на свабоду слова з боку буйных замежных інтэрнэт-платформаў працягваецца», пракаментавалі інцыдэнт на СТБ.

    Таксама ў медыя заявілі, што новы канал быў выдалены нібыта праз санкцыі, пасля таго як ён пачаў актыўна набіраць аўдыторыю і прагляды.

    Нагадаем, 3 красавіка з YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Гэта адбылося на фоне выхаду ў эфір праграмы Рамана Пратасевіча, у якой ён пагражаў расправай незалежным беларускім журналістам. Аднак дакладныя прычыны знікнення каналаў дзяржСМІ з платформы невядомыя.

    Міністэрства інфармацыі РБ тады заявіла, што пакідае за сабой права прыняць «меры рэагавання», а МЗС прыгразіў адказам «даступнымі сродкамі».

    Што страцілі дзяржаўныя СМІ праз выдаленне сваіх YouTube-каналаў і колькі беларускіх падпісчыкаў яны мелі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.