• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Спыніў дзейнасць беларускі часопіс пра кіно «На экранах»

    Рашэнне пра закрыццё часопіса прынялі ў Доме друку. Апошні нумар «На экранах» выйшаў яшчэ ў снежні 2025 года, але рэдакцыя пакуль працягвае апрацоўваць зробленае за гады існавання, каб перадаць усё ў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.

    Спыніў дзейнасць беларускі часопіс пра кіно «На экранах»

    Генадзь Давыдзька з адным з нумароў «На экранах» з сабой на вокладцы

    Калектыў расстроены такім сыходам падзей, але зрабіць нічога не можа. Апошнія гады тыраж «На экранах» складаў мізерныя 500 асобнікаў. У часопісе было ўсяго 16 старонак.

    Да свайго закрыцця часопіс па праве лічыўся ветэранам беларускай прэсы — яго заснавалі ў 1957 годзе. Сярод іншага, калектыў выдання стаяў ля вытокаў стварэння кінафестывалю «Лiстапад». Таксама часопіс быў галоўным інфапартнёрам нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

    беларускі часопіс пра кіно «На экранах»

    Кінакаляндар-2019 з кадрамі фільма «Янка Купала»

    Пасаду галоўнай рэдактаркі «На экранах» займала выкладчыца факультэта журналістыкі БДУ Людміла Перагудава. Агулам жа на старонках часопіса ў розны час друкаваліся вядомыя кіназнаўцы і крытыкі, кандыдаты і дактары навук — Таццяна Арлова, Нэлі Крывашэева, Людміла Саянкова і іншыя.

    Адна з вокладак часопіса з былым міністрам культуры Русланам Чарнецкім на вокладцы

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.