• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: Threads-акаўнт KYKY і Facebook журналіста Аляксандра Арсёнава

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 15 траўня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: Threads-акаўнт KYKY

    У пералік забароненых да распаўсюду інтэрнэт-рэсурсаў уключылі Threads-акаўнт kyky_org (ідэнтыфікатар https://www.threads.com/kyky_org). Рашэнне прызнаць яго змест «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 13 траўня 2026 года суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы. Гэта інтэрнэт-рэсурс вядомага анлайн-часопіса пра Мінск і жыццё ў Беларусі. Само выданне разам з сацсеткамі было прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем» у траўні 2022 года.

    «Экстрэмісцкім» прызнаны і змест акаўнта ў Face­book журналіста Аляксандра Арсёнава, які вымушана жыве ў эміграцыі. Старонку Alak­san­dar Arsion­aŭ (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/Marnatrauny) 13 траўня 2026 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Глускага раёна Магілёўскай вобласці.

    Таксама ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ўнесены Tik­Tok-акаўнт BELPOL (ідэнтыфікатар @belpol.pro). Гэты інтэрнэт-рэсурс, які мае 1268 падпісчыкаў, был прызнаны «экстрэмісцкім» 12 траўня 2026 года, адпаведнае рашэнне прыняў суд Мінскага раёна Мінскай вобласці. BELPOL — гэта грамадская арганізацыя, створаная былымі беларускімі сілавікамі, якія пакінулі краіну з прычыны палітычных рэпрэсій і з‑за мяжы праводзяць расследаванні злачынстваў дзеючага ўладнага рэжыму.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.