• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мікола Дзядок напісаў кнігу пра гродзенскую турму

    Актывіст і блогер Мікола Дзядок выпусціў кнігу “Апавяданні з кішэняў. Гарадзенская крытая ў імёнах і тварах». У выданні аўтар расказвае пра сем месяцаў знаходжання ў турме Гродна.

    Мікола Дзядок напісаў кнігу пра гродзенскую турму

    Мікола Дзядок разам з заснавальнікам Kamunikat.org Яраславам Іванюком. Фота: Face­book-старонка Міколы Дзядка

    У прыватнасці, у кнізе распавядаецца пра знаходжанне ў так званых кішэнях – маленькіх адзіночных камерах. «Адзіночках, у якіх увесь час паміраюць людзі», — паведамляецца на Face­book-старонцы аўтара.

    Вядома як мінімум аб некалькіх смерцях, якія адбыліся ў гродзенскай турме. Сярод загінулых – мастак Алесь Пушкін, які памёр у рэанімацыі, куды яго даставілі з турмы. Па паведамленнях Міколы Дзядка, у гродзенскай турме сукамернікі забілі зняволенага Яўгена Шыпуля.

    Па словах Дзядка, у кнігу ўвайшлі фрагменты, якія раней ён не агучваў ні ў інтэрв’ю, ні на сваім YouTube-канале.

    Кніга Міколы Дзядка «Апавяданні з кішэняў. Гарадзенская крытая ў імёнах і тварах». Фота: Face­book-старонка аўтара

    Актывіст таксама запланаваў прэзентацыю кнігі, якая адбудзецца 31 траўня ў творчай прасторы Zolаk у Вільні. На сустрэчы Дзядок раскажа пра метады вярбоўкі, якой карыстаюцца агенты КДБ у гродзенскай турме.

    Выданнем кнігі займалася беларуская анлайн-бібліятэка Kamu­nikat. Кнігу выпусцілі на беларускай і рускай мовах.

    Выходзіць кніга Аляксандра Фядуты, якую ён пісаў у следчым ізалятары КДБ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.