У «СБ. Беларусь сегодня» новая кіраўніца — Вольга Ануфрыева, раней кіравала «Звяздой»
Вольгу Ануфрыеву прызначылі кіраваць выдавецкім домам «СБ. Беларусь сегодня». У холдынг уваходзяць некалькі газет і адна радыёстанцыя.

Вольга Ануфрыева. Фота: «СБ. Беларусь сегодня»
11 чэрвеня Лукашэнка падпісаў прызначэнне дырэктаркі — галоўнай рэдактаркі выдавецкага дома «Звязда» Вольгі Ануфрыевай дырэктаркай — галоўнай рэдактаркай выдавецкага дома «Беларусь Сегодня».
У каментары свайму новаму выданню Ануфрыева сказала, што будзе выконваць усе даручэнні, якія даў ёй Лукашэнка: «Мы ў добрым сэнсе прапагандысты: прапагандуем усё добрае і даносім да грамадства ўсе дасягненні, якія ёсць».
Нагадаем, ранейшы кіраўнік «Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук быў прызначаны міністрам інфармацыі.
Лукашэнка прызначыў міністрам інфармацыі Дзмітрыя Жука, галоўнага рэдактара «СБ Беларусь сегодня»
У «Звязду» Ануфрыева была накіраваная ў снежні 2024 года з пасады галоўнай рэдактаркі газеты «Рэспублiка».
Холдынг, які аб’яднаў «СБ. Беларусь сегодня», «Народную газету», «Рэспубліку», «Сельскую газету» і «Знамя юности», быў створаны ў 2013 годзе. У 2015 годзе да яго далучылася «Альфа Радио». У 2018‑м холдынг атрымаў назву выдавецкі дом «Беларусь сегодня».
@bajmedia