Польскі шпіталь патрабуе ад журналісткі Кацярыны Ваданосавай больш за 18 тысяч еўра
Кацярыне Ваданосавай прыйшла позва ў польскі суд: шпіталь патрабуе спагнаць з вядоўцы 78313,99 злотых. Як распавяла журналістка на сваёй старонцы ў Facebook, ёй выставілі рахунак за аперацыю маці, яе рэанімацыю і дзеянні post mortem.

Кацярына Ваданосава. Фота: з яе асабістай старонкі на Facebook
У снежні 2025 года Нэлі Ваданосава трапіла ў шпіталь у цяжкім стане пасля інсульту. З‑за З‑за бюракратычнай памылкі жанчына засталася без медычнай страхоўкі. Нягледзячы на тое, што маці Кацярыны Ваданосавай знаходзілася ў працэсе атрымання міжнароднай аховы ў Польшчы і па законе павінна быць застрахавана, з‑за бюракратычнай памылкі яе дадзеныя не былі своечасова ўнесены ў базу Упраўлення па справах замежнікаў (Urząd do Spraw Cudzoziemców). Тады ж BYSOL абвесціў збор на дапамогу сям’і Ваданосавай.
Вясной 2026 года спадарыня Кацярына паведаміла, што сям’і удалося даказаць памылку, і рахунак будзе аплочаны дзяржавай.
Пазваніла цудоўнай святой адвакатцы, яна абяцала дапамагчы мне абараніць сябе. Бо ў мяне няма 78 тысяч злотых. Больш за тое, я не мушу іх плаціць, УДСЦ прызнаў сваю адказнасць, прызнаў, што апекаваўся мамай, што страхоўка ў яе была. Больш за тое, у лісце, якое шпіталь даслаў у суд, ёсць непраўдзівыя сведчанні».
Да таго суд запатрабаваў ад журналісткі пасведчанне аб нараджэнні, якое неабходна прадаставіць цягам двух тыдняў. Кацярына, якая сама працягвае лячэнне ад анкалогіі, імкнулася яго атрымаць:
«Сёння паміж кропельніцай ды ўколам я пабегла ва Ўжонд стану цывільнага (аналаг ЗАГСу), каб падаць заяву на «ўмейсцовене акту ўродзэня», без якога докі суд не прыме. Умейсцовене робіцца месяц. Расплакалася ў ЗАГСе ад бяссілля.
…Буду змагацца, вядома, куды я падзенуся, але я так стамілася жыць ў гэтым усім! Ды проста стамілася, па шчырасці. Хочацца знікнуць».
@bajmedia