• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журфаку БДУ прадставілі новага дэкана

    Інфармацыя пра папярэдняга дэкана Аляксея Бяляева знікла з сайта БДУ ў траўні 2026 года. Тады пра яго сыход афіцыйна не паведамлялася. І вось 16 чэрвеня калектыву факультэта журналістыкі прадставілі новага кіраўніка. 

    Лізавета Хмель

    Декан журфака БДУ Лізавета Хмель. Фота: БДУ

    Рэктар БДУ Андрэй Кароль прадставіў прафесарска-выкладчыцкаму складу журфака БДУ новага дэкана — Лізавету Хмель. Яна чалавек не новы: скочыла гэты ж факультэт у 2015 годзе, працавала намеснікам дэкана па вучэбнай працы і адукацыйным інавацыям.

    За 11 гадоў ў прафесіі паспела атрымаць ступень кандыдата філалагічных навук, стала дацэнтам.

    Лізавета Хмель апублікавала манаграфію «Тэлевізійная камунікацыя ў беларускай медыясферы», мае 30 навуковых работ.

    Журфак БДУ ладзіць «шок-экскурсіі» для будучых ваенкараў і вучыць «традыцыйным каштоўнасцям»

    Да прызначэння на новую пасаду яна чытала такія курсы, як  «Асновы журналістыкі», «Гісторыя аўдыёвізуальных СМІ», «Методыка тэлерадыёжурналістыкі», «Культура зносін у тэлерадыёжурналістыцы». А таксама вяла выпускі навучальных СМІ. І некаторы час выкладала ў Цэнтры даўніверсітэцкай адукацыі БДУ ў кітайскім горадзе Санья.

    Да таго Лізавета Хмель з’яўляецца старшынём праўлення Мінскага гарадскога аддзяленя праўладнага саюза журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.