• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кацярына Ваданосава не будзе плаціць 18 тысяч еўра. Але дакументы ў суд трэба падаць

    Высветлілася, што шпіталь, у якім лячылася маці Кацярыны Ваданосавай,  атрымаў не толькі ўсе дакументы ад Ужонду па справах уцекачоў, але і неабходныя выплаты.  «Аднак яны падалі на мяне ў суд раней, чым дакументы аб забеспячэнні мамы прыйшлі, і… забыліся скіраваць у суд адкліканне позвы», — распавяла журналістка на сваёй старонцы ў Face­book.

    журналістка Кацярына Ваданосава Каардынацыйная рада выбары

    Кацярына Ваданосава. Фота: Антось Сяліцкі

    Нагадаем, што 16 чэрвеня Кацярыне Ваданосавай прыйшла позва ў польскі суд: шпіталь патрабуе спагнаць з вядоўцы 78313,99 злотых. У гэтую суму ўваходзілі выплаты за аперацыю маці журналісткі ў снежні 2025 года, яе рэанімацыю і дзеянні post mortem. Справа ў тым, што Нэлі Ваданосава знаходзілася ў працэсе атрымання міжнароднай аховы ў Польшчы і па законе павінна быць застрахавана, з‑за бюракратычнай памылкі яе дадзеныя не былі своечасова ўнесены ў базу Упраўлення па справах замежнікаў (Urząd do Spraw Cud­zoziem­ców).

    Вясной 2026 года спадарыня Кацярына паведаміла, што сям’і удалося даказаць памылку, і рахунак будзе аплочаны дзяржавай. Аднак у чэрвені 2026 года справу перадалі ў суд, бо шпіталь, хоць і атрымаў выплаты, але папярэднюю заяву не адклікаў.

    «Ну, забыліся, ну, бывае. Я тры ночы не спала, мяне ванітавала, прылівы кожныя 10 хвілін, рукі калоцяцца, як у паралітыка, скінула 3 кг (гэта плюс, канешне), але гэта ж няважна, бо хто я? — усяго толькі эмігрантка, якая зусім не перажывае пасля смерці маці і, канешне, мае ў кішэні 78 тысяч злотых, каб паўторна на запыт суда заплаціць рахунак за яе інсульт і смерць!..  — эмацыйна адрэагавала журналістка.

    — У гэтыя дні ў мяне, да кучы, былі маніпуляцыі ў маім, анкалагічным, шпіталі, і я бегала па ўжэндах паміж уколамі ды кропельніцамі. Проста молах, жорны».

    І хоць ў пытанні з грашыма ўсё стала на свае месцы, Кацярыне Ваданосавай усё роўна трэба падаць стос дакументаў у суд менавіта праз тое, што справа своечасова не была адкліканая.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.