• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тры гады зняволення: у Казахстане вынеслі прысуд журналістцы

    Журналістку з Алматы Аляксандру Алёхаву раёны суд прызнаў вінаватай па артыкуле 147 крымінальнага кодэкса «Распаўсюджванне персанальных дадзеных, якое пацягнула істотную шкоду правам і законным інтарэсам асобы». Як перадае «Азаттык Азия», вырак — тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на пяць гадоў (да 2031 года).

    Аляксандра Алёхава.

    Казахстанская журналістка Аляксандра Алёхава. Фота: асабістая старонка ў Face­book

    Прысуд быў агучаны 3 жніўня ў закрытым рэжыме ў Алмалінскім раённым судзе.

    Да ўсяго, спадарыні Алёхавай забаранілі займацца журналісцкай дзейнасцю на працягу трох гадоў.

    Крымінальную справу ў дачыненні да Аляксандры Алёхавай распачалі пасля серыі матэрыялаў журналісткі пра канфлікт паміж арандатарамі і ўладальнікамі алмацінскага рынку, у якіх яна ўказала, што адна з уддзельніц спрэчкі раней мела судзімасць і была на ўліку ў паліцыі. 

    Па версіі следства, агучванне гэтай інфармацыі незаконным распаўсюджваннем персанальных дадзеных. Спадарыня Алёхава сцвярджала, што гэтыя звесткі былі апублікаваныя ў адкрытых судовых базах.

    была ўзбуджаная пасля публікацый, якія тычацца канфлікту  «Кенжэхан» у 2022–2024 гадах. У матэрыялах згадвалася, што адна з актывістак, якія баранілі правы арандатараў гандлёвай тэрыторыі, раней ледства, распачатае па заяве актывісткі, палічыла  Абарона настойвала, што ўсе звесткі былі ўзяты з адкрытых судовых баз.

    Напрыканцы 2025 года за распаўсюд гэтых жа звестак быў асуджаны 61-гадовы казахстанскі журналіст Алег Гусеў. Тады тамтэйшыя праваабаронцы падкрэслівалі, што гэтая справа стварае небяспечны прэцэдэнт для свабоды слова ў Казахстане.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.