Рэдакцыя раённай газеты ў Лёзна ініцыявала крымінальную справу супраць свайго чытача. Ён пакінуў негатыўны каментар пра намесніка пракурора
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Супраць жыхара Лёзна распачалі крымінальную справу за каментар у сацсетках раённай газеты, паведамляе «Віцебская Вясна».

Фота: Сцяг Перамогі
Па інфармацыі праваабаронцаў, крымінальную справу па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады) распачалі 14 жніўня 2026 года супраць беспрацоўнага 42-гадовага ліёзненца.
Вядома, што мужчына негатыўна выказаўся на адрас намесніка пракурора Лёзненскага раёна — напісаў каментар «з выкарыстаннем грубай ненарматыўнай лексікі» да адной з публікацый на старонцы ў Instagram лёзненскай раёнкі «Сцяг перамогі».
У рэдакцыі каментар выдалілі і паскардзіліся ў міліцыю. Аўтара допіса затрымалі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў