• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ала Шарко: Не бачу, каб якасць незалежных медыяў абрушылася

    Медыяэкспертка, былая праграмная дырэктарка Press Club Belarus Ала Шарко адказала на сваёй старонцы Face­book на пост прадстаўніка АПК па нацыянальным адраджэнні Паўла Баркоўскага, у якім ён выказвае меркаванне, што незалежныя беларускія медыя знаходзяцца ў сістэмным крызісе, што, на яго думку, прывяло да істотнага падзення ўзроўня журналістыкі і стандартаў працы рэдакцый.

    Ала Шарко адказала Баркоўскаму

    Фота: архіў Press Club Belarus

    «Заўважыла ў тым пасце [Паўла Баркоўскага] суб’ектыўнае меркаванне, якое аформлена як сістэмнае назіранне за якасцю працы ўсіх незалежных медыя ў экзайл, і якое ідзе ад важнага для беларускай супольнасці актара, — піша Ала Шарко. — Да 20-га я мела дачыненне да назірання за працай медыя і да таго, каб размаўляць пра стандарты прафесіі. Я даўно не манітору працу медыяў, але скілы засталіся, а я сачу за падзеямі.

    Таму таксама суб’ектыўна азначаю, што не заўважаю, каб якасць там абрушылася ці знізілася. Пра дэградацыю мовы няма, прабачце.

    Рэдакцыі лепш за палітыкаў ведаюць пра еўрапейскія стандарты працы журналістаў. Магчыма, не кожная рэдакцыя кожны дзень на 100% іх прытрымліваецца, як і ва ўсім свеце, дарэчы, і на любой працы, бывае рознае, бываюць памылкі, бывае рэдакцыйная хіба. Але гэта не сістэма, а выпадкі. Не трэба ўсіх з усімі абагульняць гэта, дарэчы адзін з маркераў маніпуляцый.

    Пра фінансы, абняць і плакаць. Лічбы вельмі прыгожа можна прадстаўляць, і там таксама можа быць маніпуляцыя або дэзынфармацыя. З нейкай суммы «на медыя» якая частка трапляе выканаўцам за прадукт? за працу? як заробкі журналістам, рэдактарам? А якая доля застаецца для розных інстытуцый, з абавязковым ментарынгам, кансультацыямі, аплатамі менеджараў інстытуцый? А колькі ідзе на падаткі? А колькі на канферэнцыі, іншыя івэнты? На стыпендыі? На новыя праекты? Гэта ўсё на медыя. Гэта важныя справы, але ж людзі ўспрымаюць суму як у карман некалькіх рэдакцый. Во жывуць, праўда?

    Чаму яшчэ людзі працуюць у журналістыцы, гадамі варацца ў трывожных разладах з‑за няпэўнасці ў працы і прафесіі? Лягчэй жа сысці і перавучыцца.

    Журналістыка сення — гэта ніфіга не пра бізнес і не пра заробак. Засталіся людзі, для якіх гэта — міссія, каштоўнасць, справа жыцця.

    Я бязмерна ўдзячная ім за іх працу. Такіх людзей і раней было няшмат, а зараз іх можна пералічыць проста па імёнах. Іх так проста пастом не дэматываваць, але ведаю, што яшчэ адна кропля можа камусьці забаліць. Як бы нам самім берагчы нас усіх выжыўшых?

    Проста параўнайце колькасць незалежных дэмакратычных медыяў — у Беларусі да 2020 і колькі іх было ў той жа Украіне у той самы час. Непрапарцыянальна мала нашых было заўсёды. А цяпер іх яшчэ меньш. А колькі фотажурналістак/аў мараць вярнуцца ў прафессію?

    Нашыя медыйшчыцы/кі працуюць насуперак. А не дзякуючы — камусьці або грантам.
    А некаторыя працуюць журналістамі за кратамі, атрымліваючы ўзнагароды. Не проста ж так, праўда? Не трэба пра тое забывацца».

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.