Кінематаграфіст Арцём Лобач зрабіў дакументальнае ютуб-шоў з андэграўдным музыкам Сяргеем Пукстам
Праект завецца «Пукст на Поўначы» і распавядае, як беларускі музыкант, артыст і перформер Сяргей Пукст даследуе адносіны незалежнай Беларусі з краінамі Паўночнай Еўропы праз уласныя падарожжы, выступленні і культурныя адкрыцці.
Фінская цішыня, беларускі андэрграўнд у Даніі, скандынаўская музыка і літаратура, нечаканыя сустрэчы і культурныя непаразуменні складаюцца ў пяць асабістых, іранічных і часам абсурдных гісторый пра свабоду, мастацтва і пошук уласнай мовы.
Плануецца выпуск шэрагу серый, першая з якіх выйдзе 30 верасня на ютуб-канале «Саша, што ты нясеш!?». Праект быў створаны Reform.news пры падтрымцы Nordic Council of Ministers.
Здымачнай пляцоўкай серыяла стаў варшаўскі бар Redakcja — новая культурная прастора каманды Reform.news.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў