• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі Threads-акаўнты Паўла Свярдлова і Дзмітрыя Семчанкі

    Абодва інтэрнэт-рэсурсы прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Цэнтральнага раёна Мінска.

    Павел Свярдлоў галоўны рэдактар Еўрарадыё

    Павел Свярдлоў. Скрын эфіру «Еўрарадыё»

    16 верасня 2026 года суд палічыў «экстрэмісцкай» старонку ў сацсетцы Threads з назвай «Павел Свярдлоў» (ідэнтыфікатар https://www.threads.com/@psviardlou). Гэты акаўнт належыць вядомаму беларускаму журналісту Паўлу Свярдлову, былому галоўнаму рэдактару «Еўрарадыё», які на сёння кіруе медыярэсурсам Belarus Tomor­row.

    Змест акаўнта DZIMITRY SEMCHANKA ў Threads (ідэнтыфікатар https://www.threads.сom/@7chanka) суд прызнаў «экстрэмісцкім» рашэннем ад 17 верасня 2026 года. Акаўнт належыць былому прапагандысту і экс-палітвязню Дзмітрыю Семчанку, асуджанаму да трох гадоў зняволення паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці ці варажнечы) за некалькі допісаў у сацыяльных сетках. Адбыўшы тэрмін зняволення цалкам, Семчанка з’ехаў з Беларусі, дзе калісьці быў вядоўцам на дзяржтэлеканале АНТ, і цяпер працуе на тэлеканале «Белсат».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.