• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Улады Беларусі ўзмацнілі пераслед журналістаў. Новыя прысуды. БАЖ заклікае міжнародную супольнасць да максімальнай увагі

    За апошнія дні ў Беларусі да турэмнага зняволення былі асуджаныя адразу некалькі нашых  калег. Прысуды па справах супраць журналіста шакуюць: 9, 12, 14 гадоў зняволення.

    Асуджаныя беларускія журналісты. Калаж: БАЖ

    26 лютага былых кіраўнікоў незалежнага рэгіянальнага выдання Intex-press Уладзіміра Янукевіча і Андрэя Пакаленку прызналі вінаватымі ў нібыта «здрадзе дзяржаве» і асудзілі на 14 і 12 гадоў калоніі. Сёння стала вядома, што па падобным абвінавачанні да 9 гадоў калоніі быў асуджаны журналіст Павел Дабравольскі. У гэтыя ж дні за супрацу з медыя на 3 гады асудзілі і вядомага музыку і радыёвядучакага Алега Хаменку. Таксама на 2 гады асудзілі журналістку Ціну Палынскую і яе дачку Маргарыту Рабіновіч.

    Гэта адбываецца на тле трансгранічных рэпрэсій, калі ўлады пераследуюць журналістаў, якія вымушана пакінулі Беларусь (завочны крымінальны пераслед, арышт маёмасці, рэпрэсіі супраць родных), і супярэчыць дэклараванаму нібыта паляпшэнню сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў звязку з  вызваленнем вядомых палітвязняў.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў асуджае ўзмацненне рэпрэсій супраць журналістаў. БАЖ заклікае міжнародную супольнасць павялічыць увагу да Беларусі і патрабаваць ад Мінска неадкладнага спынення рэпрэсій і вызвалення ўсіх палітвязняў.

    Па дадзеных БАЖ, сёння ў турмах рэжыму Беларусі ўтрымліваюцца 28 прадстаўнікоў і прадстаўніц медыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.