CPJ заклікае неадкладна вызваліць журналіста Паўла Дабравольскага
Камітэт абароны журналістаў у сваёй заяве рашуча асуджае прысуд, вынесены беларускаму журналісту Паўлу Дабравольскаму, і заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць яго.

Журналіст Павел Дабравольскі. Фота: Pavel Dabravolski / Facebook
«Суровы прысуд, вынесены журналісту Паўлу Дабравольскаму, апошні з нядаўняй серыі асуджэнняў журналістаў у адказ на незалежныя рэпартажы, сведчыць аб тым, што пераслед СМІ ў Беларусі не спыняецца», — заявіла каардынатарка праграм CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Гульноза Саід.
6 сакавіка Мінскі гарадскі суд прызнаў Паўла Дабравольскага вінаватым паводле часткі 1 артыкула 356 Крымінальнага кодэкса РБ і прыгаварыў да 9 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Журналіста абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве».
«Улады павінны неадкладна вызваліць Дабравольскага разам з усімі зняволенымі журналістамі», — падкрэсліла Гульноза Саід.
Камітэт абароны журналістаў звярнуўся электронным лістом у Следчы камітэт Беларусі з просьбай пракаментаваць справу Дабравольскага, але не атрымаў адказу.
Нагадаем, у Беларусі за кратамі зараз знаходзяцца 28 супрацоўнікаў медыя.
@bajmedia