• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Для Беларусі цяпер важна ўжо думаць пра наступны крок». Апублікаваная Канцэпцыя прыцягнення да адказнасці за рэпрэсіі ў Беларусі

    На афіцыйным сайце Святланы Ціханоўскай апублікаваная Канцэпцыя прыцягнення да адказнасці за рэпрэсіі ў Беларусі, падрыхтаваная юрыдычнай камандай Офіса. Спампаваць PDF.

    Дакумент апісвае, як у будучай дэмакратычнай Беларусі могуць расследавацца грубыя парушэнні правоў чалавека, учыненыя пасля 2020 года. У канцэпцыі разглядаюцца роля пацярпелых, захаванне доказаў, права на праўду і кампенсацыю шкоды, а таксама нацыянальныя і міжнародныя механізмы прыцягнення вінаватых да адказнасці.

    Асаблівая ўвага ў Канцэпцыі надаецца перспектыве стварэння гібрыднага трыбунала для Беларусі, які аб’яднаў бы нацыянальнае правасуддзе з міжнародным удзелам і вопытам. Такі механізм мог бы стаць найбольш рэалістычнай мадэллю судовага пераследу асоб, адказных за найбольш цяжкія злачынствы.

    Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях:

    «Міжнародны крымінальны суд і Спецыяльны трыбунал па злачынстве агрэсіі супраць Украіны — вельмі важныя прыклады таго, як міжнародная супольнасць рэагуе на найцяжэйшыя злачынствы. Для Беларусі цяпер важна ўжо думаць пра наступны крок — механізм, які будзе працаваць у беларускіх умовах. Я лічу, што такой мадэллю можа стаць гібрыдны трыбунал, які аб’яднае беларускую юрысдыкцыю і міжнародную экспертызу».

    Азнаёміцца з канцэпцыяй можна на трох мовах: па-беларуску, па-руску і па-англійску.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.