• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Асістэнт_ка праграмы European Endowment for Democracy (дэлайн — 1 верасня)

    Еўрапейскі фонд падтрымкі дэмакратыі (EED) шукае памочніка для працы ў каманде Safe­ty Net, накіраванай на ўмацаванне незалежных медыяэкасістэм у рэгіёне.

    Еўрапейскі фонд за дэмакратыю

    Галоўная мэта праграмы «Сетка бяспекі» — падтрыманне незалежнай інфармацыйнай прасторы ў Еўразіі і абарона яе ад ўплыву аўтарытарных рэжымаў, якія ўмацаваліся з‑за сыходу дэмакратычных і свабодных СМІ. Многія з гэтых медыя, у тым ліку  «Радыё Свабода», пацярпелі ад вострага крызісу фінансавання, бо перасталі падтрымлівацца ЗША. 

    Што:

    • маніторынг медыя-экасістэм у рэгіёне Еўразіі;
    • камунікацыя і кансультаванне патэнцыйных заяўнікаў на падтрымку;
    • ацэнка прагрэсу бягучых ініцыятыў;
    • напісанне справаздач для донараў і пратаколаў сустрэч;
    • падтрымка кіравання бюджэтам; арганізацыя сустрэч са стэйкхолдарамі

    Патрабаванні:

    • вышэйшая адукацыя ў палітычных або сацыяльных навуках, міжнародных адносінах, праве або развіцці;
    • 1+ год вопыту ў праектах, звязаных з медыя або грамадзянскай супольнасцю; свабоднае веданне англійскай і рускай моваў;
    • арганізаванасць і ўменне весці некалькі задач адначасова.

    Умовы:

    Прапануецца кантракт на 1–2 гады. Пачатак працы ў кастрычніку 2026 года. Заробак: прыкладна 3800 EUR на месяц брута. 

    Пакет уключае ў сябе бясплатнае медыцынскае страхаванне (CIGNA), ваўчары на харчаванне, кампенсацыю за праезд у грамадскім транспарце або куплю ровара, 13‑ю зарплату, аплату водпуску, аплатны водпуск, магчымасць афармлення водпуску па догляду за дзіцем і магчымасці штогадовага навучання.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.