BELPOL шукае SMM-спецыяліста
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Арганізацыя BELPOL — каманда, якая займаецца расследаваннямі, аналітыкай і інфармацыйнымі кампаніямі, шукае прафесійнага і надзейнага SMM-спецыяліста для доўгатэрміновага супрацоўніцтва.

Абавязкі:
- Вядзенне і развіццё акаўнтаў арганізацыі ў сацыяльных сетках (Telegram, TikTok, Instagram, Facebook, Twitter/X, Threads, YouTube-супольнасць);
- Падрыхтоўка і публікацыя кантэнту на аснове расследаванняў і аналітычных матэрыялаў;
- Афармленне і публікацыя матэрыялаў на сайце;
- Мантаж і адаптацыя відэаролікаў для сацыяльных сетак (Reels, Shorts, TikTok);
- Падрыхтоўка email-рассылкі на англійскай мове;
- Публікацыя і прасоўванне відэакантэнту на YouTube;
- Праца з аналітыкай і аптымізацыя кантэнту на аснове паказчыкаў эфектыўнасці;
- Падрыхтоўка штомесячных справаздач па выніках працы сацыяльных сетак;
Патрабаванні:
- Вопыт працы ў SMM і разуменне актуальных алгарытмаў сацыяльных платформ;
- пісьменная пісьмовая руская мова, веданне англійскай мовы (для email-рассылкі);
- навыкі відэамантажу і працы з графічнымі рэдактарамі;
- Вопыт працы з рэкламнымі кабінетамі і аналітыкай;
- Адказнасць, ініцыятыўнасць і ўвага да дэталяў;
- Уменне працаваць ва ўмовах павышанай нагрузкі і стрэсаўстойлівасць.
Абавязковыя ўмовы:
- Пастаяннае пражыванне ў Польшчы (пажадана — Варшава);
- Гатоўнасць прайсці праверку бяспекі, у тым ліку паліграф;
- Усведамленне рызык і спецыфікі працы ў сферы супрацьдзеяння дыктатуры.
Што вы атрымаеце:
- удзел у расследаваннях і інфармацыйных кампаніях, якія маюць грамадскае значэнне;
- Працу ў матываванай і прафесійнай камандзе;
- Гнуткі фармат працы;
- Магчымасць унесці ўклад у барацьбу за праўду і свабоду;
- Годны ўзровень заработнай платы.
Калі вы хочаце стаць часткай каманды — адпраўляйце рэзюмэ і партфоліё на наш email info@belpol.pro або ў Telegram https://t.me/infobeLpoL.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў