Прэс-клуб Беларусь і Deutsche Welle Akademie шукаюць ментараў (дэдлайн — 2 сакавіка)
Прэс-клуб Беларусь сумесна з Deutsche Welle Akademie аб’яўляе набор ментараў для падтрымкі беларускіх журналістаў у выгнанні. Калі ў вас ёсць медыякампетэнцыі і жаданне дапамагчы, гэта ваш шанец стаць часткай значнага праекту.

Дэдлайн падачы заявак: 2 сакавіка
Праграма Space for Freedom фінансуецца Федэральным міністэрствам замежных спраў Германіі ў рамках Ініцыятывы Ханны Арэндт і прапануе прафесійную падтрымку беларускім журналістам, якія працуюць над сваімі праектамі за мяжой.
Прыярытэтныя напрамкі:
- аўдыёпрадакшн;
- відэапрадакшн;
- дістрыбуцыя;
- SMM і пераўпакоўка;
- сторытэлінг;
- дата-журналістыка;
- расследавальніцкая журналістыка.
Кожны ментар будзе курыраваць адзін або некалькі праектаў. Чаканы час працы над адным праектам складае 10 працоўных дзён ці 80 гадзін.
Як падаць заяўку: дасылайце свае прапановы на email spaceforfreedom@solidarityby.eu. У лісце пазначце:
- тэма ліста: «Space for Freedom. Ментарства»;
- чаканае ўзнагароджанне за дзень ці гадзіну працы;
- прафесійнае рэзюмэ;
- напрамак, з якім вы б хацелі працаваць.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў