• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар «Як прадаць любы пітч голасам — і не баяцца» (дэдлайн — 23 лістапада)

    Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на бясплатны практычны вэбінар пра голас, упэўненасць і пераканаўчыя выступы.

    Каб вас пачулі, важна не толькі тое, што вы гаворыце, але і як вы гучыце. Голас можна мяняць, як касцюм: пад задачу, пад аўдыторыю і з улікам свайго стану. Гэтаму можна навучыцца.

    Вэбінар правядзе Марына Руся Шукюрава, вакальная тэрапеўтка і трэнерка па голасе для бізнесу і публічных выступаў, стваральніца дадатку для трэніроўкі голасу Vocal Image.

    Што вас чакае?

    • Аўтарскі падыход Марыны да падрыхтоўкі спікераў рознага ўзроўню: як з дапамогай кіравання голасам прыйсці да ўпэўненага стану.
    • Жывы разбор голасу кагосьці з удзельнікаў ці ўдзельніц.
    • Кароткая размінка, якая дапаможа зрабіць голас больш нізкім і аб’ёмным.
    • Маўклівыя практыкаванні: як трэніраваць голас без гуку і падрыхтавацца да выступлення ў любым месцы, нават за некалькі хвілін да выхаду.
    • Псіхалагічныя прыёмы, якія дапамогуць справіцца са страхам публічных выступаў.

    Усе тэхнікі простыя і практычныя – іх можна будзе выкарыстоўваць адразу пасля вэбінара: перад пітчам, прэзентацыяй, інтэрв’ю ці іншым публічным выступам.

    Напрыканцы Марынa Руся Шукюрава раскажа, як можна працягнуць працу над сваім голасам падчас індывідуальных сесій.

    Для каго: для журналістаў і журналістак, прадстаўнікоў і прадстаўніц НДА, актывістаў і актывістак, якім важна пераканаўча прадстаўляць свае ідэі, упэўнена выступаць перад аўдыторыяй і не баяцца ўласнага голасу.

    Калі: 23 лістапада 2026 года. 18:00 – 19:00 па Варшаве / 19:00 – 20:00 па Вільні.

    Удзел бясплатны. Рэгістрацыя абавязковая.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Дэдайн рэгістрацыі – 23 лістапада 2026 года, 17:00 па Варшаве, 18:00 па Вільні.

    У дзень вэбінара ўсе зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць на электронную пошту, пазначаную ў анкеце, запрашэнне і спасылку на Zoom.

    Працоўныя мовы: беларуская і руская.

    Дадатковыя пытанні дасылайце на адрас: event@j4t.info

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.