• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як беларусу атрымаць гуманітарную візу ў Польшчы

    Міністр замежных спраў Польшчы падпісаў распараджэнне аб выдачы гуманітарных і нацыянальных працоўных віз беларусам, якія знаходзяцца на тэрыторыі краіны. Дакумент апублікаваны 29 жніўня і набыў моц 30 жніўня 2022 года.

    Склалі інструкцыю з адказамі на асноўныя пытанні, як і калі падацца і што для гэтага трэба.

    1. Грамадзяне якіх краінаў могуць падавацца на нацыянальную візу?

    - Атрымаць візу паводле новага дакумента могуць грамадзяне Беларусі і Украіны.

    2. Да якога чысла можна падаваць заявы на нацыянальныя і гуманітарныя візы?

    - Да 31.12.2022 года.

    3. Які тып віз змогуць атрымаць беларусы?

    - Гуманітарныя візы, на падставе якіх людзі будуць мець магчымасць падаць заяву на часовае пражыванне тэрмінам на 3 гады. 

    Кіроўцы-міжнароднікі, якія перавозяць грузы і пасажыраў, змогуць атрымаць нацыянальныя працоўныя візы.

    4. Пры якіх умовах дадуць гуманітарную візу?

    - Грамадзянін Беларусі можа падаць заяву з хадайніцтвам аб выдачы нацыянальнай візы міністру замежных спраў, калі ён знаходзіцца ў Польшчы на законных падставах — з дзейнай нацыянальнай візай, выдадзенай з гуманітарнай мэтай, — або прыбыў у Польшчу пасля 24 лютага 2022 года з Украіны, дзе да гэтага жыў легальна.  

    Чалавек, які падаецца на гуманітарную візу, павінен падпісаць заяву, што ён не можа вярнуцца ў Беларусь для яе атрымання праз магчымыя рэпрэсіі або пераслед з меркаванняў бяспекі.

    5. Колькі віз плануецца выдаць беларусам?

    - Каля 155 тысяч. Гэтыя звесткі грунтуюцца на інфармацыі пра выдадзеныя дазволы на працу або запрашэнні для кіроўцаў-міжнароднікаў. А таксама на звестках пра перасячэнне мяжы беларусамі з тэрыторыі Украіны.

    6. Калі закон набудзе моц? 

    - Падаваць дакументы на атрыманне віз можна з 30.08.2022. 

    7. Куды падаваць дакументы?

    - На нацыянальную візу для працы кіроўцам — у ваяводскае ўпраўленне па месцы знаходжання. На гуманітарную візу — у фірмы-пасярэднікі, якія даставяць пакет дакументаў у МЗС. Спіс фірмаў яшчэ складаецца, але будзе даступны ў найбліжэйшы час.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.