Архіў
Рэзідэнцыя Reid Hall для журналістаў у выгнанні (дэдлайн — 30 красавіка)
Журналістаў, якія зараз пражываюць у Еўропе, запрашаюць падаць заяўку на рэзідэнцыю ў рамках Ініцыятывы перамешчаных мастакоў у Reid Hall (Парыж, Францыя), якую сумесна падтрымліваюць Глабальны цэнтр Калумбіі ў Парыжы і Інстытут ідэй і ўяўлення. Рэзідэнцыя 2026–2027 адкрыта для тых, хто вымушаны пакінуць родныя краіны з‑за вайны, стыхійнага бедства, палітычнага ўціску або падобных экстрэмальных абставінаў.
Ostkurs 2026: Летняя акадэмія для журналістаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (дэдлайн — 15 лютага)
Інстытут журналісцкай адукацыі (IFP) прапануе трохтыднёвую летнюю акадэмію ў Мюнхене. Запрашаюць маладых журналістаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія валодаюць нямецкай мовай.
Конкурс для фатографаў SPOTLIGHTING – Turning the Lens on Journalism (дэдлайн — 14 лютага)
Еўрапейская журналісцкая сетка n‑ost аб’явіла адкрыты конкурс фатаграфіі SPOTLIGHTING – Turning the Lens on Journalism, які мае на мэце паказаць нябачаную працу журналістаў за кадрам.
Магістратура DW Akademie «Міжнародныя медыядаследаванні» (дэдлайн — 15 сакавіка)
Англамоўная магістарская праграма International Media Studies (IMS) у першую чаргу арыентавана на замежных выпускнікоў з практычным досведам працы ў СМІ.
Гранты на партнёрскія праекты для НДА ў Польшчы (дэдлайн — 15 сакавіка)
Праграма RITA падтрымлівае партнёрскія праекты польскіх НДА з арганізацыямі з Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі праз адкрытыя грантавыя конкурсы.
Курс для пачаткоўцаў «YouTube ад А да Я» (дэдлайн — 18 лютага)
Гэты бясплатны курс ад IFAE дапаможа запусціць YouTube-канал і зрабіць першыя крокі на платформе.
Падтрымка дакументальных фільмаў ад фонду IBF (наступны дэдлайн — 5 траўня)
Фонд IBF ( Нідэрланды) працуе з аўтарскімі дакументальнымі праектамі, якія сутыкаюцца з недахопам фінансавання або абмежаваннямі свабоды выказвання.
Пачаўся прыём заявак на новы сезон паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай (дэдлайн — 22 лютага)
Распачынаецца новы сезон Прэміі Арсенневай, якой штогод адзначаецца найлепшая паэтычная кніга. Беларускі ПЭН запрашае да ўдзелу аўтараў і аўтарак паэтычных кніг, выдадзеных у 2025 годзе.
Конкурс фота для калектыўнай фотакнігі «Пейзажы Ўсходняй Еўропы» (дэдлайн — 15 лютага)
Незалежнае выдавецтва Soft Publishing (Італія) прымае заяўкі для ўдзелу ў калектыўных фотакнігах.
Анлайн-сустрэча «Распазнаем сацыяльную інжынерыю і фішынг» (4 лютага)
Цяпліца сацыяльных тэхналогій праводзіць інтэрактыўную сустрэчу на тэму «Распазнаем сацыяльную інжынерыю і фішынг». Запрашаюць грамадзянскіх актывістаў, журналістаў, валанцёраў і ўсіх, хто занепакоены пытаннямі лічбавай і фізічнай бяспекі ў Беларусі, Расіі і іншых краінах, якія аказаліся ў падобных абставінах.
Floodlight Gaming шукае расследаванні для гейміфікацыі (дэдлайн — 15 лютага)
Сузаснавальнік OCCRP і Floodlight Пол Раду запрашае журналістаў з усяго свету дасылаць свае расследаванні, каб разам з незалежнымі распрацоўшчыкамі ператварыць іх у інтэрактыўныя анлайн-гульні.
«РАДА» запрашае на анлайн-прэзентацыю даследавання пра беларускую моладзь (27 студзеня)
Чым сёння жыве моладзь у Беларусі? Што ёй цікава, пра што яна думае і да чаго імкнецца? З якімі цяжкасцямі сутыкаецца, дзе бачыць сваю будучыню і як удзельнічае ў грамадскім жыцці?
«Зялёная сетка» запрашае медыі на сустрэчу з эксперткай па клімаце (22 студзеня)
«Зялёная сетка» запрашае журналістаў на прафесійную сустрэчу з кліматолагам, кандыдаткай геаграфічных навук Ганнай Скрыган.
Адкрытая дыскусія «Фатаграфія — гэта праца. Пра каштоўнасць і аплату» (24 студзеня)
Беларуская фатаграфічная платформа ФШ1 ладзіць у Варшаве дыскусію пра ўмовы і аплату працы фатографаў.
Прэмія Knight International Journalism Award 2026 (дэдлайн — 8 лютага)
Міжнародны цэнтр журналістаў (ICFJ) прымае заяўкі на Міжнародную журналісцкую прэмію ICFJ Knight 2026 года.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.