Архіў
Адкрыты прыём заявак на конкурс World Press Photo-2026 (дэдлайн — 17 студзеня)
Штогадовы конкурс World Press Photo адзначае і ўшаноўвае найлепшыя фотажурналістычныя і дакументальныя фатаграфіі, створаныя за апошні год. Удзел бясплатны, а прызы ўключаюць да 11 000 еўра, удзел у штогадовай перасоўнай выставе і іншыя ўзнагароды.
Вэбінар «Пошук працы ў 2026: тэндэнцыі, LinkedIn і самапрызнанне» (дэдлайн — 17 снежня)
Пошук працы сёння — гэта не толькі рэзюмэ і інтэрв’ю. Як быць на крок наперадзе ў 2026 годзе? Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на бясплатны вэбінар.
Экстранны збор для вызваленых 13 снежня 2025
BYSOL распавёў, што экстранны збор быў сабраны за тры гадзіны! Каманда збораў удзячна ўсім неабыякавым за дапамогу! І заяўляе, што збор не спынены: «Мы сабралі неабходны мінімум, але дапамогі зашмат не бывае!».
Вэбінар «Як ствараць асабісты брэнд журналіста_к у сацсетках» (17 снежня)
Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (IFAE) запрашае на вэбінар «Як ствараць асабісты брэнд журналіста_к у сацсетках». Вядоўца — ментарка і папулярная блогерка Ліза Ветрава.
Адукацыйныя івенты, прысвечаныя процідзеянню сэксуалізаванаму харассменту і дыскрымінацыі
BYSOL запрашае прадстаўнікоў арганізацый, ініцыятыў і актывістаў узяць удзел у адукацыйных івентах, прысвечаных супрацьдзеянню сэксуалізаванаму харассменту і дыскрымінацыі.
Базавая школа па правах чалавека ў Празе ад Беларускай Праваабарончай школы і CEELI Institute (дэдлайн — 29 снежня)
Адукацыйна-асветніцкая ініцыятыва «Беларуская Праваабарончая Школа» у партнёрстве з CEELI Institute абвяшчаюць набор удзельнікаў і ўдзельніц на Базавую школу па правах чалавека, якая пройдзе ў афлайнавым фармаце ў Празе (Чэхія).
Вэбінар «Інтэрв’ю: як рыхтавацца, куды весці размову і што рабіць пасля яе» (10 снежня)
Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (IFAE) запрашае на вэбінар «Інтэрв’ю: як рыхтавацца, куды весці размову і што рабіць пасля яе». Вядоўца — журналістка і менеджарка, адна са стваральніц медыя PALATNO Зоя Хруцкая.
Стварэнне і мантаж відэа. База для сацыяльных сетак (5 снежня)
Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (IFAE) запрашае на вэбінар «Стварэнне і мантаж відэа. База для сацыяльных сетак». Вядоўца — Васіль Ядчанка, выкладчык па відэаблогінгу, тэхніцы маўлення, журналістыцы.
Плюшавы гусак, красоўкі і «каб тата быў побач»: пра што мараць дзеці беларускіх палітвязняў перад Калядамі
Фонд BYSOL збірае па 100 еўра на дзіця, каб хаця б частка гэтых мараў здзейснілася. На 200 дзяцей трэба 20 000 еўра, пакуль сабрана крыху больш за 4500.
IFAE распачынае МедыяСнежань-2025 (першы занятак — 3 снежня)
IFAE запрашае на новы цыкл анлайн-заняткаў па розных аспектах журналістыкі і медыякампетэнцый. Першы занятак «Дзе шукаць тэмы журналісту?» адбудзецца 3 снежня.
Вэбінар «Як абараніць Telegram і Signal у 2025 годзе» (дэдлайн — 9 снежня)
Ёсць жаданне нарэшце разабрацца ў тым, як менавіта злаўмыснікі атакуюць уліковыя запісы, якія хітрыкі найбольш спрацоўваюць на карыстальнікаў і якія налады сапраўды абараняюць? Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на вэбінар «Як абараніць Telegram і Signal у 2025 годзе».
Канферэнцыя «Шляхі да адказнасці: прававыя, псіхалагічныя і міграцыйныя наступствы рэпрэсій у Беларусі» (12 снежня)
«Прававая ініцыятыва» праводзіць канферэнцыю, прысвечаную прававым, псіхалагічным і міграцыйным наступствам беларускіх рэпрэсій.
БАЖ запрашае на літоўска-беларускі журналісцкі форум. У новым фармаце і з актуальнымі тэмамі
Асноўная дыскусія традыцыйнага для снежня літоўска-беларускага «Форуму журналістаў балтыйскіх краін і пераследаваных журналістаў» сёлета будзе прысвечаная рэгіянальным выклікам бяспекі і сацыяльнай ролі медыя ў іх вырашэнні.
Адкрыты прыём заявак на прэмію Sigma Awards-2026 за журналістыку дадзеных (дэдлайн — 11 студзеня)
GIJN абвяшчае новы конкурс на прэміі Sigma Awards, якімі адзначаюць выдатныя дасягненні ў галіне журналістыкі дадзеных. Адкрыты прыём заявак на дата-праекты, апублікаваныя ў 2025 годзе.
Springback Academy набірае пачаткоўцаў-журналістаў, якія пішуць пра харэаграфію (дэдлайн — 30 лістапада)
10 удзельнікаў атрымаюць магчымасць навучацца ў вядомых крытыкаў асновам якаснай танцавальнай журналістыкі 6–9 траўня 2026 года ў Гімарайншы (Партугалія) у насычанай падзеямі атмасферы штогадовага фестывалю Spring Forward, зазначае Sekktor.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.