• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ не рэкамендуе калегам, якія маюць легалізацыю ў Літве, падавацца на абарону ў іншых краінах

    У медыях сталі гучаць выпадкі, калі беларусы і беларускі, якія маюць дзеючую літоўскую візу, від на жыхарства альбо калі краінай першага ўезду ў ЕС была Літва, падаюцца ў Польшчы альбо іншых краінах Дублінскага рэгламенту на міжнародную абарону ці ўцякацтва, але атрымліваюць рашэнне пра вяртанне чалавека ў Літву.

    Праязны дакумент замежніка, які атрымліваюць уцекачы ў Літве. Фота: Белсат

    – Напрыклад, у гэтым годзе ў нас быў выпадак, калі наш калега, які ўехаў у ЕС па літоўскай візе, падаўся на міжнародную абарону ў Польшчы. Польшча, разгледзеўшы ягоны зварот, прыняла рашэнне вярнуць чалавека ў Літву на падставе таго, што адказнасць за разгляд справы аб міжнароднай абароне ляжыць у дадзеным выпадку на Літве, – гавораць ў Прававым цэнтры БАЖ.

    Сапраўды, згодна з Дублінскім рэгламентам, справы аб міжнароднай абароне альбо ўцякацтве ў большасці такіх выпадкаў будуць вяртаць у Літву.

    Як адзначаюць юрысты, Дублінскі рэгламент прадугледжвае некаторыя выключэнні (напрыклад, калі асоба ў іншай краіне ЕС хоча ўз’яднацца з сям’ёй, якая мае від на жыхарства ці грамадзянства і жыве ў той краіне, альбо мае, напрыклад, карту паляка).

    Але ў большасці падобных выпадкаў найбольш верагодна, што людзі будуць вернутыя для разгляду звароту аб міжнароднай абароне ў Літву. Ключавым паказчыкам тут з’яўляецца наяўнасць літоўскага віду на жыхарства, уезд па літоўскай візе альбо ўезд у ЕС праз Літву без адмысловых дакументаў.

    – Сыходзячы з гэтага мы рэкамендуем калегам, якія ўехалі ў ЕС праз Літву, уехалі па літоўскай візе альбо маюць літоўскі від на жыхарства, не звяртацца за статусам міжнароднай абароны ў іншых краінах Дублінскага рэгламенту без важкіх, дакументальна абгрунтаваных падставаў, – папярэджваюць юрысты БАЖ.

    Сітуацыя можа быць іншай у выпадку прымусовага выдварэння з Беларусі былых палітвязняў.

    Прававы цэнтр БАЖ працягвае кансультаваць прадстаўнікоў і прадстаўніц медыя па пытаннях заканадаўства, датычных прафесійнай журналісцкай дзейнасці.

    Пашпарты замежніка для беларусаў у выгнанні: галоўнае

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.