• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прызнанне персанальных старонак «экстрэмісцкімі матэрыяламі»: наступствы і парады ад юрысткі

    Па стане на 21 лістапада 2025 года спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Беларусі займае ўжо 1883 старонак, і гэтая лічба працягвае расці.

    За апошнія пяць гадоў беларускія суды прызналі каля васьмі тысяч інфармацыйных прадукцый «экстрэмісцкімі», у тым ліку асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках актывістаў, журналістаў, грамадскіх дзеячаў і звычайных грамадзян. Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва тлумачыць, што азначае такое прызнанне, якія наступствы яно мае і як павінен дзейнічаць уладальнік старонкі.

    акаўнт прызналі экстрэмісцкім - што гэта значыць

    Выява створана БАЖ з выкарыстаннем ШІ

    Як адбываецца прызнанне старонкі «экстрэмісцкай»?

    Як адзначае Святлана, прызнанне старонак «экстрэмісцкімі» — не проста непажаданы цэтлік, яно нясе юрыдычныя наступствы як для ўладальнікаў старонак, так і для ўсіх, хто з імі ўзаемадзейнічае.

    У адрозненні ад «экстрэмісцкіх» і «тэрарыстычных» спісаў, спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» вядзецца на падставе адпаведных рашэнняў судоў. Гэта можа быць любы раённы суд Беларусі ў залежнасці ад таго, які РАУС выявіць непажаданую старонку і падрыхтуе дакументы на прызнанне. Суд прызнае матэрыял «экстрэмісцкім», а МУС праз пэўны час уносіць яго ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Актуальная версія спіса публікуецца на афіцыйным сайце МУС.

    Пасля гэтага забароненым становіцца ўвесь кантэнт, незалежна ад даты публікацыі, тлумачыць юрыстка.

    Адміністрацыйны пераслед за «экстрэмізм»: хто і за што караецца?

    Асноўнае наступства прызнання старонкі «экстрэмісцкай» — адміністрацыйная адказнасць. Частка 2 артыкулу 19.11 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае адказнасць для ўладальніка старонкі, а таксама для тых, хто ўзаемадзейнічае са старонкай (падпіскі, каментары, лайкі, рэпосты і перасылкі).

    Суд можа прызначыць штраф ці адміністрацыйны арышт. Дадаткова прызначаецца канфіскацыя тэлефона ці іншага гаджэту, на якім міліцыя знайшла пацверджанне ўзаемадзеяння з «экстрэмісцкай» старонкай.

    Пад адказнасць не падпадае чытанне і прагляд інфармацыйных рэсурсаў. 

    Ці магчыма крымінальная адказнасць за «экстрэмізм»?

    Як адзначае Святлана Галаўнёва, у тэорыі ўлады могуць спрабаваць кваліфікаваць актыўныя дзеянні (напрыклад, распаўсюд) як «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Але на практыкі праваабаронцы такога не назіраюць. Юрыстка нагадвае пра справу блогера Паўла Спірына, дзе выраб кантэнту, які пазней прызналі «экстрэмісцкім», стаў падставай для абвінавачання ў «распальванні іншай сацыяльнай варожасці».

    Экстремизм и медиа. Аналитика БАЖ

    Што рабіць, калі тваю старонку прызналі «экстрэмісцкай»?

    Калі ўладальнік старонкі, якую прызналі «экстрэмісцкай», знаходзіцца ў Беларусі, то самы бяспечны варыянт — выдаліць старонку. Не выдаляючы яе, вы рызыкуеце атрымаць штраф або арышт за «стварэнне экстрэмісцкага матэрыялу» (арт. 19.11 КаАП).

    Як паказвае пратыка, недастаткова зрабіць старонку «прыватнай», бо статус старонкі ніяк не ўплывае на юрыдычную ацэнку яе кантэнту.

    Калі вы не выдаляеце старонку, важна паклапаціцца пра бяспеку падпісчыкаў. Варта распавесці ў сваіх сацыяльных сетках, што старонка прызнана “экстрэмісцкім матэрыялам”.

    У такім выпадку людзям у Беларусі ці тым, хто плануе паездку ў Беларусь, варта адпісацца ад старонкі, не лайкаць і не каментаваць публікацыі, прыбраць папярэднія лайкі і каментары на старонцы (але калі скрыншоты ўжо зроблены або інфармацыя трапіла ў базу даных міліцыі — гэта не гарантуе поўную бяспеку), не перасылаць іншым ці рэпосціць асобныя публікацыі на старонцы і агулам спасылку на старонку. Гэта можа істотна знізіць рызыкі для іх.

    Нагадаем, што нават старыя лайкі, каментары і падпіскі могуць выкарыстоўвацца як падстава для адміністрацыйнай справы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    У Літве набылі сілу змены падатковага заканадаўства. Тлумачым, на што беларусам трэба звярнуць увагу

    12.08.2025
    Акцэнты

    Злачынствы беларускай прапаганды не застануцца незаўважанымі і беспакаранымі

    Беларуская асацыяцыя журналістаў запускае новы праект, які аналізуе працу дзяржаўных прапагандыстаў на прадмет крымінальных злачынстваў. «Захоўваюцца доказы дзеянняў, якія трапляюць у зону крымінальных злачынстваў, разбор і апісанні кейсаў. Усё гэта ў пэўны час трапіць да органаў, якія будуць мець паўнамоцтвы на разгляд такіх спраў», — кажа намеснік старшыні БАЖ Алег Агееў.
    09.12.2025
    Акцэнты

    Змены ў падатках у Літве. Юрыст тлумачыць, да чаго рыхтавацца мясцовым беларусам

    З пачатку 2026 года ў Літве набылі моц шматлікія змены ў падатковым заканадаўстве. У тым ліку, павялічыліся стаўкі падаходнага падатку, што актуальна для асоб, якія ажыццяўляюць індывідуальную дзейнасць. Юрыст БАЖ тлумачыць, наколькі гэта адаб’ецца на фактычных заробках.
    13.02.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.