• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Хельсінкі ўскрылі скрыні з паштоўкамі для беларускіх журналістаў-палітвязняў

    Пасланні фінаў зняволеным журналістам перакладуць на беларускую ці рускую мовы і перададуць адрасатам або іх блізкім.

    1 лістапада 2024 года ў Хельсінкскім музеі медыяў Merk­ki ўскрылі скрыні з паштоўкамі для беларускіх журналістаў у няволі.

    Інгрыд Сванфельд Барыс Гарэцкі Хельсінкі

    Сябра праўлення «Рэпарцёраў без межаў – Фінляндыя» Інгрыд Сванфельд і намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі ў музеі медыяў Merk­ki каля стэнду, прысвечанаму беларускім журналістам-палітвязням. Хельсінкі, 8 жніўня 2024 года. Фота: БАЖ

    Паштоўкі пачалі збіраць 8 жніўня. У гэты дзень адбылася акцыя салідарнасці, падчас якой сцяну са скрынямі для лістоў зняволеным журналістам прэзентавалі прадстаўнікі арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» і Саюза журналістаў Фінляндыі, старшыня камітэту па замежных справах парламенту Фінляндыі, прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў.

    — Для Фінляндыі з’яўляецца нонсэнсам, што за кратамі могуць знаходзіцца палітычныя вязні, а тым больш прадстаўнікі прэсы. Таму ў самым цэнтры Хельсінкі ў Музеі медыяў паўстала такая сцяна з паштовымі скрынямі для дзясяткаў беларускіх журналістаў за кратамі, каб кожны наведнік музея мог даведацца пра сітуацыю са свабодай медыяў у Беларусі і адправіць лісты і паштоўкі беларусам і беларускам за кратамі, — расказвала летам сябра праўлення «Рэпарцёраў без межаў – Фінляндыя» Інгрыд Сванфельд.

    1 лістапада скрыні з пасланнямі да зняволеных журналістаў ускрылі.

    Гэтыя паштоўкі прызначаюцца для беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца за кратамі. Паштовак было шмат — больш за сотню. Насамрэч нас здзівіла такая колькасць паштовак для беларускіх журналістаў-палітвязняў, хаця і не лічылі канкрэтна, — кажа Кірыла Кірылаў, грамадзянін Беларусі, які з 2008 года жыве ў Фінляндыі.

    Лісты для беларускіх журналістаў-палітвязняў. Фота: Інгрыд Сванфельд

    Фінска- і англамоўныя паштоўкі арганізатары перакладуць на беларускую ці рускую мовы і перададуць  іх адрасатам:

    Далей арганізатары звяжуцца з роднымі і блізкімі палітвязняў ці з журналістамі, якія ўжо выйшлі на волю, каб перадаць паштоўкі непасрэдна ў рукі. Адпраўляць іх за краты не мае сэнсу: яны ўсё роўна не дойдуць да адрасатаў, — адзначае Кірыла Кірылаў.

    — Мне здаецца, акцыя салідарнасці аказалася эфектыўнай, — мяркуе Кірыла Кірылаў. — Але патрэбна больш інфармацыі: для многіх сітуацыя з беларускімі палітвязнямі стала навіной. На жаль, пра Беларусь кажуць усё менш і менш, пра беларускую сітуацыю інфармацыі ўсё менш і менш, але чым больш інфармацыі з’явіцца ў публічнай прасторы пра гэтую акцыю і іншыя, тым мацнейшай акажацца зваротная рэакцыя.

    Наведвальнікі выставы. Фота: Інгрыд Сванфельд

    Выстава-акцыя працягвае працу ў музеі:

    — Пакуль яна будзе цікавая людзям, датуль будзе працаваць, — падкрэсліў Кірыла Кірылаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    У Вільні назвалі пераможцаў «Вольнага слова-26»

    18 верасня ў Вільні прайшла цырымонія ўзнагароджання сёлетніх лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова». Віншуем пераможцаў!
    18.09.2026
    Акцэнты

    Кропкі сувязі: на Медыякэмпе зладзілі акцыю салідарнасці з палітзняволенымі калегамі

    Каля 30 беларускіх журналістаў і журналістак сустрэліся пад Вільняй на Медыякэмпе «Кропкі сувязі», каб не толькі абмеркаваць надзённыя праблемы і набыць новыя веды, але і згадаць пра тых калег, якія сёння ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі ў Беларусі за сваю прафесійную дзейнасць.
    24.08.2026
    Акцэнты

    Медыякэмп’2026. Фотагалерэя

    Беларускія журналісты зноў сабраліся разам пад Вільняй на Медыякэмп «Кропкі сувязі», які адрадзіў даўнюю традыцыю нефармальных сустрэч сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў. Для супольнасці, якая апынулася ў вымушанай эміграцыі, гэты дзень стаў магчымасцю не толькі выйсці з руціны, але і праявіць сапраўдную салідарнасць з тымі, хто зараз знаходзіцца за кратамі. Рэпартаж пра Медыякэмп чытайце ў нашым […]
    26.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.