• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Забароненыя тэксты» беларускіх журналістаў і журналістак прагучалі ў Швецыі

    Шведскія пісьменнікі і журналісты выказалі сваю салідарнасць са зняволенымі беларускімі журналістамі. У кастрычніку ў шведскім Мальмё прайшла акцыя салідарнасці «Цэнзура ў Беларусі — забароненыя тэксты», якую арганізавалі ПЭН-клуб і бібліятэка Daw­it Isaak у горадзе Мальмё ў рамках тыдня падтрымкі забароненай культуры.

    Удзельнікі акцыі салідарнасці «Цэнзура ў Беларусі — забароненыя тэксты» сфатаграфаваліся з партрэтамі зняволеных беларускіх журналістаў. Фота: Оса Олсан

    Спікеркай на мерапрыемстве выступіла пазаштатная журналістка Оса Олсан, якая расказала прысутным пра сітуацыю з медыя ў Беларусі і прыводзіла прыклады цэнзураваных матэрыялаў. Оса Олсан распавяла пра зняволеных сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаўі беларускіх незалежных журналістаў і журналістак у выгнанні.

    Журналісты Маргарэта Флігт, Моа Скімуціс і Торб’ёрн Халлгрэн прачыталі перад прысутнымі артыкулы са спісу забароненых матэрыялаў і тэксты, што апісваюць жыццё калег па абодва бакі мяжы Беларусі. 

    Па стане на 24 кастрычніка ўжо 36 медыйшчыкаў знаходзяцца за кратамі.

    Гэта не першая акцыя салідарнасці шведскіх журналістаў з беларускімі медыйшчыкамі. На пачатку сакавіка ў арт-музеі шведскага Мальмё ў межах акцыі «Рэха жаночых галасоў» узгадвалі і палітзняволеных журналістак Беларусі. Пры садзейнічанні Беларускай асацыяцыі журналістаў ПЭН-клуб горада распавёў пра дзевяць медыйшчыц, якія зараз знаходзяцца за кратамі, а таксама  агучыў цытаты з апошняга слова ў судзе галоўнай рэдактаркі агенцтва БелаПАН Ірыны Леўшынай.

    У лістападзе ў Мальмё запланаваныя чарговыя акцыі Марафона салідарнасці з беларускімі журналістамі пад назвай «Адкрытае слова ў часы цішыні». Іх арганізуе сетка па абмену паміж БАЖ і SJF (Шведскі саюз журналістаў) і ПЭН-клуб.

    БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце падтрымаць акцыю салідарнасці! Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseThe­Jour­nal­ist, а таксама даслаць нам на адрас office@baj.media ці intercomm@baj.media.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    У Вільні назвалі пераможцаў «Вольнага слова-26»

    18.09.2026
    Акцэнты

    Кропкі сувязі: на Медыякэмпе зладзілі акцыю салідарнасці з палітзняволенымі калегамі

    Каля 30 беларускіх журналістаў і журналістак сустрэліся пад Вільняй на Медыякэмпе «Кропкі сувязі», каб не толькі абмеркаваць надзённыя праблемы і набыць новыя веды, але і згадаць пра тых калег, якія сёння ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі ў Беларусі за сваю прафесійную дзейнасць.
    24.08.2026
    Акцэнты

    Медыякэмп’2026. Фотагалерэя

    Беларускія журналісты зноў сабраліся разам пад Вільняй на Медыякэмп «Кропкі сувязі», які адрадзіў даўнюю традыцыю нефармальных сустрэч сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў. Для супольнасці, якая апынулася ў вымушанай эміграцыі, гэты дзень стаў магчымасцю не толькі выйсці з руціны, але і праявіць сапраўдную салідарнасць з тымі, хто зараз знаходзіцца за кратамі. Рэпартаж пра Медыякэмп чытайце ў нашым […]
    26.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.