• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Tribuna.com і яшчэ два медыя далучыліся да Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў

    Спартовае медыя Tri­buna.com далучылася да Пагаднення аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і да Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў.

    Tri­buna.com (таксама вядомая як «Трыбуна») – гэта буйны міжнародны спартыўны лічбавы партал і супольнасць для заўзятараў, запушчаны ў 2010 годзе. Платформа асвятляе сусветныя спартыўныя падзеі, дае статыстыку і абʼядноўвае аматараў спорту з усяго свету.

    Таксама да Пагаднення і Кодэкса далучыліся два іншыя медыя, якія не называюцца з прычыны бяспекі.

    Усяго да Пагаднення аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і да Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў на сёння далучыліся 33 медыя, якія працягваюць працаваць на беларускую аўдыторыю, незалежна ад таго, дзе знаходзяцца: у Беларусі ці за мяжой. У ліку падпісантаў – «Белсат», «Новы Час», «Еўрарадыё», Reform.news, «Позірк», Hrod­na.life, «Будзьма беларусамі!», NEXTA, Беларускі расследавальніцкі цэнтр і многія іншыя.

    Падпісанты абавязваюцца прытрымлівацца ў сваёй прафесійнай дзейнасці Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў і выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Пагадненнем.

    Рада па медыяэтыцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.