• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новымі сябрамі Рады па медыяэтыцы сталі Ігар Карней і Ірына Слаўнікава

    Завяршыліся выбары двух новых сябраў Рады па медыяэтыцы. Вылучэнне кандыдатаў і кандыдатак у этычны орган адбывалася адкрыта, а потым сябраў Рады на альтэрнатыўнай аснове абіралі прадстаўнікі 29-ці медыяў і медыяарганізацый, што ўваходзяць у Медыяасамблею.

    Ігар Карней і Ірына Слаўнікава

    Ігар Карней і Ірына Слаўнікава. Калаж: БАЖ

    Па выніках галасавання новымі сябрамі Рады па медыяэтыцы сталі Ігар Карней і Ірына Слаўнікава, у працэдуры ратацыі яны замянілі Лолу Бурыеву і Ірыну Новік. Нагадаем, што летась, калі была створана рада, быў усталяваны парадак ратацыі.

    Такім чынам у бліжэйшы год Рада па медыяэтыцы будзе працаваць у наступным складзе Надзея Белахвосцік, Зміцер Гурневіч, Валер Карбалевіч, Ігар Карней, Ірына Слаўнікава, Ганна Соўсь, Зоя Хруцкая.

    Уся інфармацыя аб працы Рады па медыяэтыцы ёсць у адмысловым раздзеле на нашым сайце, там жа размешчана і форма для зваротаў у раду. А зусім нядаўна мы падрабязна расказвалі пра вынікі працы рады ў першы год і ўплыў яе на беларускі медыясектар.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.