• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Расія стварае сетку фэйкавых сайтаў для маніпуляцый пошукавікамі і ШІ

    Звязанае з Крамлём Агенцтва сацыяльнага праектавання (SDA) стварае разгалінаваную сетку сайтаў тыпу Вікіпедыі, медыя і фіктыўных аналітычных цэнтраў, каб уплываць на тое, як людзі і чаты са штучным інтэлектам успрымаюць палітычныя пытанні. Аб гэтым піша Bloomberg са спасылкай на ўцечку дакументаў SDA.

    фейк

    Фота: Pexels.com

    Сярод 73 файлаў, доступ да якіх атрымалі журналісты, — праектныя прапановы і скрыншоты чатаў і вэбсайтаў за 2023–2026 гады. Разам яны могуць сведчыць аб тым, што расійскія структуры выходзяць за межы распаўсюджвання фэйкавых гісторый у сацсетках і спрабуюць кантраляваць крыніцы інфармацыі, якія ляжаць у аснове пошукавых сістэм і буйных моўных мадэляў.

    Адна з прапаноў прадугледжвала стварэнне для Арменіі сайта, падобнага да Вікіпедыі, які можна было б выкарыстоўваць для дадання прарасійскіх наратываў у самыя папулярныя старонкі. Дакумент быў датаваны 14 красавіка — за два месяцы да парламенцкіх выбараў у краіне.

    Bloomberg выявіла тры падобныя сайты для Арменіі, створаных у студзені і нядаўна заблакаваных хостынг-правайдэрам. Іншы праект, накіраваны на Нямеччыну, утрымоўваў план стварэння 200 тысяч сайтаў і рэдагаванні да 100 артыкулаў штомесяц пад пошукавыя сістэмы. План таксама прадугледжваў «навучанне» імі шасці ШІ-платформ у месяц.

    Большасць дакументаў па ўцечцы не ўтрымліваюць лагатыпаў SDA, але еўрапейскія чыноўнікі і даследчыкі пацвердзілі журналістам іх сапраўднасць, спасылаючыся на змест і стыль прапаноў, падобных да дакументаў агенцтва, што Міністэрства юстыцыі ЗША апублікавала ў 2024 годзе.

    Bloomberg выкарыстоўвала гістарычныя дадзеныя сістэмы даменных імёнаў (DNS), каб пацвердзіць існаванне 42 сайтаў, паказаных на скрыншотах агенцтва — амаль усе яны размяшчаліся на адным IP-адрасе ў Расіі, які таксама згадваецца ў злітых дакументах.

    SDA, якое ў 2022 годзе заснаваў Ілля Гамбішыдзэ, працавала на расейскіх чыноўніках і дзяржаўных структурах у сферы «інфармацыйнай вайны». Мінюст ЗША ў 2024 годзе заявіў, што агенцтва мела дачыненне да «працяглай замежнай кампаніі па варожым уплыве», якая кіравалася расійскім урадам і ўключала, у прыватнасці, стварэнне клонаў медыя і дзяржаўных арганізацый.

    У тым жа годзе Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць Гамбашыдзэ. SDA таксама знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі і Еўрапейскага саюза.

    Bloomberg адзначае, што цяперашні «Праект 2026» сведчыць аб значнай эвалюцыі ў параўнанні з ужо ліквідаванай батафермай «Агенцтва інтэрнэт даследаванняў», якой кіраваў нябожчык кіраўнік ППК «Вагнера» ​​Яўген Прыгожын і якую апісвалі як структуру, якая гналася па колькасці паведамленняў у сацыяльных.

    Леташняе даследаванне Insikt Group і Record­ed Future паказала, што Расія пашырыла сетку фэйкавых навінавых сайтаў Copy­Cop, дадаўшы з пачатку 2025 па меншай меры 300 новых рэсурсаў для схаванага ўплыву на краіны Захаду.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.