• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сярод палітвязняў, вывезеных на мяжу з Украінай, быў стваральнік канала «Беларусь за МКАДам»

    Аляксандру Катовічу прысудзілі пяць гадоў паводле пакету палітычных артыкулаў, а пасярод тэрміну раптоўна вызвалілі.

    Аляксандр Катовіч

    Блогер Аляксандр Катовіч

    Адным з беларускіх палітвязняў з украінскім пашпартам, вывезеных з краіны 22 лістапада 2025 года, быў Аляксандр Катовіч. Яму 35 гадоў.

    Аляксандра арыштавалі ў жніўні 2023 года. У сакавіку 2024 года яго асудзілі паводле чатырох палітычных крыміналак:

    • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці.
    • арт. 361‑1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання.
    • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза Лукашэнкі.
    • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп на Лукашэнку.

    На сайце МУС Катовіч пазначаны як адзіны стваральнік экстрэмісцкага фармавання «Беларусь за МКАДам». Інстаграм і тыкток з такой назвай ужо не існуюць, а ў тэлеграм-канала застаецца каля 8 тысяч чалавек.

    блогер Аляксандр Катовіч

    Суддзя Мінскага гарадскога суда Святлана Чарапанава дала Катовічу пяць гадоў калоніі. Украінца накіравалі ў калонію №17 у Шклове.

    Нагадаем, 22 лістапада Аляксандр Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны. Сярод іх былі як палітвязні, так і людзі, асуджаныя паводле звычайных крымінальных артыкулаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці