• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: Instagram-акаўнт Яўгена Меркіса, два TikТоk-акаўнты з навінамі ад «Зеркала»

    4 лютага Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла  Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

    ўген Меркіс на другі дзень пасля вызвалення

    Яўген Меркіс на другі дзень пасля вызвалення. Фота: Андрэй Павук

    У адпаведнасці з рашэннем суда Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ад 3 лютага 2026 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадкцыяй» прызнаны акаўнт cae­saris­simus у Insta­gram (ідэнтыфікатар  instagram.com/caesarissimus?igsh=YjdtYWgxZ3lidWxt). Гэта асабістая старонка былога палітвязня, журналіста Яўгена Меркіса. Гомельскі журналіст і краязнаўца, былы палітзняволены быў асуджаны да 4 гадоў зняволення за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат».  Яўген быў вызвалены 11 верасня 2025 года і прымусова вывезены ў Літву.

    Суд Мінскага раёна Мінскай вобласці 3 лютага 2026 года пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» TikТоk-акаўнты «Беларусь | За минуту», які мае больш за 123 тысячы падпісчыкаў (ідэнтыфікатар @belarus_morenews), і «Не Минск | Новости», які мае амаль 50 тысяч падпісчыкаў (ідэнтыфікатар @nie_minsk). Абодва інтэрнэт-рэсурсы транслююць навіны медыяпраекта «Зеркало», створанага часткай былой каманды знішчанага ўладамі партала TUT.BY.

    Паводле Рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў, на падставе рашэння суда ад 2 лютага 2026 года «экстрэмісцкім» прызнаны змест старонкі «РудабельскаяПаказуха» ў Insta­gram (instagram.com/luka_bek2020). Але ідэнтыфікатар, апублікаваны ў гэтым спісе, вядзе зусім на іншую старонку. Таму не зразумела, які менавіта інтэрнэт-рэсурс 2 лютага 2026 года пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Кастрычніцкага раёна Гомельскай вобласці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці