Дакументальныя стужкі Белсату пакажуць на чатырох кінафестывалях
Гэтай восенню дакументалкі, створаныя пры ўдзеле тэлеканалу «Белсат», можна будзе пабачыць на вялікіх экранах у розных гарадах Польшчы.

«Інга» Кшыштафа Капчыньскага – гісторыя дзяўчынкі, якая разам са сляпымі бацькамі ўцякае ад вайны ва Украіне і пачынае новае жыццё ў Варшаве.
- 8–12 верасня – 23-ці Еўрапейскі кінафестываль «Integracja Ty i Ja».
«Казка» Якуба Станкевіча – светлая, містычная і трагічная гісторыя мастака з Падляшша, у чыёй творчасці ажываюць зніклая беларуская вёска і гістарычныя раны Беларусі.
- 17–20 верасня – 40‑ы Міжнародны каталіцкі фестываль фільмаў і мультымедыя «Niepokalana».
«Dvizh» Аляксандра Гарадко – фільм пра 70 тысяч беларусаў, украінцаў і расейцаў едуць на канцэрт Макса Каржа ў Варшаве. Яны належаць да створанай ім субкультуры «Двіж», якая спрабуе заставацца па-за палітыкаю і «жыць тут і цяпер». Але ці магчыма гэта, каліт навокал ідзе вайна?
- 14–18 кастрычніка – 36‑ы фестываль медыяў «Człowiek w Zagrożeniu».
- Таксама фільм «Dvizh» пакажуць на «21° Szczecin Film Festival» – 16–18 кастрычніка.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў