• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Расіі блакуюць WhatsApp, YouTube і Facebook

    Паведамляецца, што з учарашняга дня дамены What­sApp, YouTube, Face­book і шэрагу іншых сэрвісаў, забароненых у Расіі, сталі недаступныя для карыстальнікаў у краіне.

    У Расіі блакуюць WhatsApp, YouTube і Facebook

    Гаворка ідзе ўжо не пра запавольванне працы, а пра поўную «нябачнасць» гэтых рэсурсаў: іх адрасы выдаленыя з нацыянальнай сістэмы DNS. У выніку пры спробе зайсці на сайт немагчыма вызначыць яго IP-адрас, і сістэма паведамляе пра неіснуючы дамен. Такім чынам, доступ да такіх сайтаў фактычна цалкам спынены.

    Акрамя названых платформаў, недаступнымі сталі таксама дамены BBC, Deutsche Welle, «Радыё Свабода», ананімнага браўзера Tor, сацсеткі Insta­gram і іншых рэсурсаў.

    Выкарыстанне расійскімі правайдарамі Нацыянальнай сістэмы даменных імёнаў, якой кіруе Раскамнагляд, прадугледжана законам аб «суверэнным інтэрнэце». Ужыванне альтэрнатыўных DNS-сэрвісаў (напрыклад, Google DNS) улады паслядоўна абмяжоўваюць з 2021 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці