• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэзідэнт Чэхіі наведаў гонкі «Формулы‑1» як фатограф

    Прэзідэнт Чэхіі Петр Павел быў сярод фатографаў Гран-пры «Формулы‑1» у Венгрыі на выходных. Пра гэта паведаміла выданне Motor­sport.

    Прэзідэнт Чэхіі наведаў гонкі «Формулы-1» як фатограф

    Фота: Idnes

    Павел прыехаў на Гран-пры са сваім фотаабсталяваннем і афіцыйнай акрэдытацыяй ад Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыі (FIA). У суботу, 25 ліпеня, ён здымаў падзеі на трасе «Хунгарарынг» разам з чэшскім фатографам «Формулы‑1» Їржы Кренекам.

    На спаборніцтвах Петр Павел таксама сустракаўся з прэм’ер-міністрам Венгрыі Петэрам Мадзярам.

    Чэшскі прэзідэнт ужо не ўпершыню фатаграфаваў спаборніцтвы па аўтаспорце. У чэрвені гэтага года ён працаваў на гонках «24 гадзіны Ле-Мана» ў Францыі.

    У Чэхіі Павел здымаў мотагонкі «MotoGP» і «World Super­bike». Акрамя гэтага, ён фатаграфаваў гонкі «NASCAR» у ЗША і ралі «Дакар» у Саудаўскай Аравіі.

    У 2025 годзе некаторыя здымкі, якія Петр Павел зрабіў падчас ралі «Дакар», выставілі ў Нацыянальным тэхнічным музеі ў Празе.

    Летась прэзідэнт Чэхіі сабраў амаль 30 тысяч еўра для арганізацыі, якая дапамагае дзецям, адзінокім бацькам і людзям сталага ўзросту, прадаўшы на аўкцыёне свой фотаальбом.

    Нагадаем, на 96‑й Генеральнай асамблеі Еўрапейскага вяшчальнага саюза ў Празе Петр Павел заявіў, што моцныя грамадскія медыя з’яўляюцца адным са слупоў дэмакратычнай бяспекі, і цяпер Еўропа мае патрэбу ў іх нават больш, чым у папярэднія дзесяцігоддзі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.