BYSOL запускае экстраны збор для палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка
Фонд BYSOL абвесціў экстраны збор сродкаў для вязняў, якіх вызвалілі 19 сакавіка. Мэта — сабраць 250 тысяч еўра, каб забяспечыць вызваленым дапамогу.

Збор і выплаты ажыццяўляюцца ў межах праграмы BYSOL па падтрымцы палітзняволеных. Менавіта гэта праграма прадугледжвае дапамогу па 1 тысячы еўра для кожнага з палітвязняў. У выпадку экстранага збору, калі будзе сабраная сума большая за мэта збору, усе гэтыя сродкі будуць размеркаваныя паміж вызваленымі.
— Мы разлічваем і спадзяемся, што да збору далучацца неабыякавыя людзі. Кожны ўнёсак вельмі істотны, такая дапамога дае надзею, падтрымку, і, натуральна, магчымасць пакрыць самыя экстраныя патрэбы: лекі, вопратка, харчаванне. Мы перакананыя, што мець уласныя грошы і распараджацца імі адпаведна з уласнымі прыярытэтамі, — вельмі важны момант для кожнага вызваленага, — гаворыць Віталіюс Моцкус, дырэктар Фонда BYSOL.
Каб атрымаць дапамогу, вязням з групы вызваленых 19 сакавіка трэба адпавядаць двум крытэрам: мець досвед пераследу па палітычных матывах і даць згоду (або звярнуцца) на атрыманне такой дапамогі да 31 жніўня 2026 уключна. BYSOL прымае такія заяўкі праз кантакт у Telegram: @bysol_pzk
Фонд BYSOL ужо арганізоўваў падобныя зборы два разы. Абодва прайшлі паспяхова. 11 верасня 2025 года рэжым прымусова вывез у Літву 52 асобы. Тады атрымалася сабраць 111 тысяч еўра (мэта была — 50 тысяч). Другі збор мы арганізавалі для вызваленых 13 снежня 2025 года. Для 123 чалавек беларусы і беларускі з дапамогаю BYSOL сабралі 260 тысяч еўра.
@bajmedia