Праваабаронца Наста Лойка — у спісах на вызваленне
З’явілася інфармацыя пра магчымае вызваленне палітзняволенай праваабаронцы Насты Лойкі. Ëй прысудзілі 7 гадоў калоніі за аналітычную справаздачу, у якой давалася крытычная ацэнка дзейнасці беларускай міліцыі. Наста працавала ў «Вясне», а пасля ў Human Constanta.

Наста Лойка. Фота: Белсат
Пра тое, што імя Насты Лойкі ёсць у спісах на вызваленне, паведамляе «Наша Ніва» і іншыя незалежныя выданні. Па папярэдняй інфармацыі, Насту могуць вывезці з Беларусі ў Літву з групай іншых палітзняволеных. Афіцыйнага пацверджання гэтых звестак пакуль няма. Гаворка ідзе пра прапанаваныя спісы на вызваленне, а не пра спісы дакладна вызваленых.
Насту Лойку затрымалі 22 кастрычніка 2022 года, а ў чэрвені 2023 года на закрытым працэсе асудзілі на 7 гадоў зняволення паводле 130 артыкулу КК (распальванне варожасці). Восенню таго ж года праваабаронцу змясцілі ў жаночую калонію № 4 у Гомелі.
Падставай для крымінальнай справы стаў удзел Насты ў напісанні справаздачы аб пераследзе анархістаў Беларусі ў 2018 годзе. У дакладзе даецца крытычная ацэнка дзейнасці міліцыі, якую следчыя ўспрынялі як «распальванне варожасці» да прафесійнай групы сілавікоў.
Беларускія праваабаронцы прызналі Насту Лойку палітзняволенай, а таксама уганаравалі яе Прэміяй праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год.
Гайд для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў
@bajmedia