• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ларыса Шчыракова аднавіла этнафотасесіі ў Беластоку

    Былая палітзняволеная і журналістка Ларыса Шчыракова аднавіла правядзенне этнафотасесій — цяпер у Беластоку. Пра гэта яна паведаміла ў сацсетках, апублікаваўшы першы фотасэт у новым месцы.

    Ларыса Шчыракова - этнафотасесіі ў Беластоку

    Героем першай этнафотасесіі ў Беластоку стаў сын Ларысы Шчыраковай Святаслаў. Фота: Face­book Ларысы Шчыраковай

    Паводле Шчыраковай, яна працягвае свой ранейшы фармат: фотаздымкі ў нацыянальным стылі з выкарыстаннем вышыванак і традыцыйных элементаў, якія можна спалучаць і з сучасным адзеннем.

    Яшчэ ў Гомелі яна стварала ўласную этналакацыю з калекцыяй народных строяў і прадметаў побыту — ад тканага адзення да калаўротаў і глінянага посуду.

    Цяпер у Беластоку Шчыракова прапануе жадаючым паўдзельнічаць у фотасесіях за сімвалічную плату каля 10 еўра.

    «Я каралева, я ў каралеўскім убранні». Ларыса Шчыракова – пра сваё захапленне неглюбским ткацтвам

    Ларысу Шчыракову затрымалі  6 снежня 2022 года. Яе прыгаварылі да 3,5 гадоў па двух крымінальных артыкулах, сярод якіх “дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”. У гомельскай калоніі Ларыса працавала шчвачкай. 11 верасня 2025 года яе разам з іншымі 52 палітвязнямі выпусцілі з турмы пад ціскам адміністрацыі ЗША, потым гамяльчанку дэпартавалі з краіны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.